• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэя Пачобута змясцілі ў штрафны ізалятар, за 8 месяцаў яму не дазволілі ніводнага спаткання і ніводнай перадачы

    Пра гэта стала вядома з допісу ў Facebook жонкі палітзняволенага журналіста.

    «Сёння роўна год, як агучылі прысуд на 8 гадоў зняволення для Анджэя. З тае пары, як ён паехаў адбываць пакаранне ў наваполацкую калонію, у яго не было ніводнага спаткання, ніводнага званка, ніводнай перадачы, нават з рэчамі. Пазбаўляюць абсалютна ўсяго», — напісала Аксана Пачобут.

    Паводле звестак праваабаронцаў, практычна ўвесь час зняволення ў папраўчай калоніі № 1, што ў Наваполацку, Анджэя Пачобута трымалі ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ).

    Журналіст адбыў там шэсць месяцаў з чэрвеня мінулага года за адмову ад працы, якую яму нельга было выконваць. Тады фельчар спачатку адмовілася падпісаць даведку, што вязень па стане здароўя можа знаходзіцца ва ўмовах ПКТ, бо пры аглядзе быў зафіксаваны зрыў рытму сэрца і ціск 190/140. Але на наступны дзень прыйшоў іншы медык — падпісаў даведку і адправіў Пачобута ў ПКТ.

    Цяпер зняволенага журналіста трымаюць у штрафным ізалятары калоніі (ШІЗА), дзе вязням забароненая нават перапіска.

    Увогуле ж у няволі Анджэя Пачобута трымаюць ужо амаль тры гады: журналіста затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне, дома ўчынілі ператрус. Пасля гэтага перавезлі ў цэнтральны апарат Следчага камітэта ў Мінск, дзе адбыўся допыт. У выніку пакінулі пад вартай у СІЗА № 1 у статусе падазраванага паводле часткі 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (здзяйсненне групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці і варажнечы па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці, здзяйснення наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму). 

    У абвінавачанні сцвярджалася, што Анджэй Пачобут у медыях назваў «агрэсіяй» гістарычны факт — напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Акрамя таго, яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў польскім выданні Gaze­ta Wybor­cza пра беларускія пратэсты ў 2020 годзе і тэкст у Mag­a­zyn Pol­s­ki, прысвечаны аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне Анатолю Радзівоніку.

    Ужо падчас знаходжання журналіста пад вартай яму выставілі абвінавачанне паводле часткі 3  артыкула 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

    Неўзабаве пасля затрымання ўлады пачалі аказваць ціск на Анджэя, каб той напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але журналіст адмовіўся. 31 сакавіка 2021 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным вязнем.

    4 кастрычніка 2022 года КДБ Беларусі дадаў Анджэя Пачобута ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Гэтае рашэнне было прынятае яшчэ да пачатку судовага працэсу па справе журналіста.

    8 лютага 2023 года суддзя Гродзенскага абласнога суда Дзмітрый Бубенчык прызнаў Анджэя Пачобута вінаватым і прызначыў яму 8 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

    26 траўня 2023 года ў Вярхоўным судзе адбыўся рагляд апеляцыйнай скаргі палітвязня. Суддзя Ігар Любавіцкі пакінуў прысуд Пачобуту без зменаў, а скаргу — без задавальнення. Неўзабаве журналіста накіравалі адбываць пакаранне ў наваполацкую калонію № 1.

    23 чэрвеня 2023 года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўнесла Анджэя Пачобута ў пералік грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

    За кратамі на Анджэя адразу пачаўся ціск у выглядзе пакаранняў за парушэнні рэжыму. У зняволенага абвастрыліся даўнія праблемы са здароўем: у лістах ён скардзіўся на болі страўніку, у яго быў зафіксаваны зрыў рытму сэрца. Аднак з рэдкіх лістоў, атрыманых блізкімі журналіста, вынікае, што ён не страціў раўнавагі, канструктыўнага настрою і сілы волі.

    Чытайце яшчэ:

    «Як журналісты сталі галоўнымі ворагамі Лукашэнкі». Выйшаў новы фільм пра беларускіх рэпарцёраў, пратэсты і рэпрэсіі

    Саша Раманава: «Цяпер перыяд ахалоджвання да пратэснага парадку дня і пошуку новых аўдыторый і стратэгій»

    Амбасады Швецыі і Вялікабрытаніі заклікалі вызваліць медыяменеджара Андрэя Аляксандрава

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці