• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Больш за 2300 паштовак са словамі падтрымкі: у Польшчы ладзяць акцыю салідарнасці з Анджэем Пачобутам

    На платформе Patronite зараз праходзіць кампанія ў падтрымку палітзняволенага беларускага журналіста. Анджэй Пачобут ужо 1015 дзён знаходзіцца за кратамі.

    «Анджэй — палітвязень, які падвяргаецца катаванням, нягледзячы на ​​відавочныя праблемы са здароўем. Давайце пакажам, што мы пра яго не забыліся. Напішыце словы падтрымкі Анджэю і ягонай сям’і!» — просяць арганізатары акцыі на платформе Patron­ite.

    На старонцы знаходзіцца форма для запаўнення, калі чалавек пажадае напісаць словы падтрымкі беларускаму журналісту. На гэты заклік на 3 студзеня ўжо адгукнулася 2332 чалавекі. Арганізатары запэўніваюць, што выбраныя паштоўкі будуць раздрукаваны і дастаўлены сям’і Анджэя. 

    Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гродне па так званай «польскай справе» разам з іншымі актывістамі Саюза палякаў Беларусі.

    За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Анджэя Пачобута абвінавацілі ў «распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце». У публікацыі Пачобут назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу 17 верасня 1939 года. Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкул пра падаўленне беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і тэкст ад 2006 года пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.

    8 лютага 2023 года ў абласным судзе Гродна суддзя Дзмітрый Бубенчык прыгаварыў журналіста да 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    26 траўня суддзя Вярхоўнага суда Беларусі Ігар Любавіцкі адхіліў апеляцыйную скаргу Анджэя Пачобута на вынесены яму прысуд. Разгляд скаргі адбыўся ў закрытым рэжыме.Пасля Анджэя перавялі са следчага ізалятара ў папраўчую калонію № 1 у Наваполацку.

    У кастрычніку 2022 года КДБ РБ унёс Анджэя Пачобута ў спіс тэрарыстаў. 23 чэрвеня 2023 года прозвішча журналіста-палітвязня з’явілася і на сайце МУС РБ у пераліку грамадзян, якія «маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

    У снежні 2023 года Падчас саміту з нагоды 75‑й гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда распавёў пра Анджэя Пачобута ў ААН. 

    Чытайце яшчэ:

    Улады пазбавілі БАЖ даменнага імя і пошты. БАЖ звяртаецца ў ICANN

    «Лукашэнку люблю ўсім сваім сэрцам». Хто такая Віталіна Петрусевіч, якая стала тварам прапагандысцкіх фільмаў магілёўскага тэлебачання

    Мінскі абласны суд будзе разглядаць апеляцыйную скаргу Аляксандра Манцэвіча 23 студзеня

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці