Белсат TV праз спадарожнік будзе перадаваць сігнал у якасці HD
Важная навіна на перспектыву ад «Белсату». Ад заўтрашняга дня, 11 жніўня, сігнал праз спадарожнік будзе перадавацца ў якасці HD. Аб гэтым паведаміў намеснік дырэктара тэлеканала Аляксей Дзікавіцкі.
Ён адзначыў, што рабіць нічога не трэба, проста тэлегледачы ўбачаць лепшую карцінку.
— А што спадарожнікавы сігнал яшчэ некалі спатрэбіцца, дык не сумняюся, — адзначыў Аляксей Дзікавіцкі. — З нас бывала пасмейваліся, маўляў навошта трымаць той спадарожнік, калі ўсе даўно праз нэт глядзяць. Але ў гэтыя дні тры гады таму мы застался дзеля ўсёй Беларусі ледзь не адзіную крыніцаю інфармацыі, бо хунта ўзяла ды выключыла нэт.
Па яго словах, людзі тады збіраліся цэлымі групамі і глядзелі «Белсат» з суседзямі, знаёмымі, на дачах.
— Так што беражыце і трымайце спраўнымі свае «талерачкі» — рэжым не мае такой зброі, каб збіць спадарожнік, — дадаў прадстаўнік тэлеканала.
Чытайце яшчэ:
Паўтара дзесяцігоддзя ў эфіры. «Белсат» – адна з найвялікшых справаў у маім жыцці»
Рада БАЖ: «Белсат» стаў адным са значных элементаў нацыянальнай сістэмы СМІ
Прапагандысты паказалі чарнавыя здымкі тэлеканала «Белсат» — кадры да іх маглі трапіць праз уцечку