• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рада БАЖ: «Белсат» стаў адным са значных элементаў нацыянальнай сістэмы СМІ

    Заява ГА «БАЖ» у сувязі з сітуацыяй вакол тэлеканала «Белсат»

    Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» занепакоенае планамі ўладаў Польшчы па радыкальным рэфармаванні тэлеканала «Белсат», значным скарачэнні фінансавання адзінага, скіраванага да беларускага гледача незалежнага тэлеканала.

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказвае падтрымку калегам з телеканала «Белсат», якія цягам дзевяці гадоў стваралі годны інфармацыйны прадукт, а зараз рызыкуюць апынуцца без працы.

    Мы лічым, што тэлеканал «Белсат» стаў адным са значных элементаў нацыянальнай сістэмы сродкаў масавай інфармацыі. Дэ-факта ён выконвае ў беларускай інфармацыйнай прасторы ролю, якую дагэтуль не жадае выконваць дзяржаўнае тэлебачанне Беларусі, — арыентаванай на беларускамоўнага гледача крыніцы ўзважанай інфармацыі пра падзеі ў краіне і ў свеце.

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звяртае ўвагу ўладаў Польшчы на тое, што «Белсат», сярод іншага, з’яўляецца  эфектыўным мастом паміж беларускім і польскім народамі, інструментам пабудовы добрых адносінаў паміж імі. Такая роля асабліва актуальная ў часы інфармацыйнага супрацьстаяння крамлёўскай прапагандзе, абароны стандартаў аб’ектыўнай журналістыкі.

    Для нас «Белсат» — гэта не толькі годны тэлевізійны прадукт, а перад усім каля двухсот прафесійных беларускіх журналістаў, якія вырашылі звязаць свой лёс з каналам і якія ў выпадку ягонага закрыцця застануцца сацыяльна не абароненымі — без працы, без сродкаў для існавання ды з рэпутацыяй крытыкаў дзеючай улады, што пазбаўляе мажлівасці працаўладкавання ў Беларусі.

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» перакананая, што Беларусі ў найвышэйшай ступені патрэбнае нацыянальнае грамадскае тэлебачанне, а значнае абмежаванне дзейнасці «Белсата» значна аддаліць здзяйсненне гэтага і будзе спрыяць распаўсюду ў Беларусі прапаганды, пазбаўленай той супрацьвагі, якую ўсе гэтыя гады дэманструе беларускамоўны нацыянальна арыентаваны тэлеканал «Белсат».

    Рада ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

    29.12.2016 г.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці