• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі хельсінскі камітэт атрымаў кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН

    Гэта значыць, што цяпер у БХК, а праз яго і ў іншых арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці, якія абараняюць правы чалавека, з'явіўся больш просты шлях камунікацыі з ААН.

    Маючы дадзены статус, няўрадавыя арганізацыі надзяляюцца шэрагам магчымасцяў: больш цесна супрацоўнічаць з ЭКАСАС і яго органамі, правам прымаць удзел у міжнародных мерапрыемствах і канферэнцыях, якія праводзяцца ў рамках ААН, рабіць вусныя і пісьмовыя заявы ў рамках гэтых мерапрыемстваў, мець доступ на тэрыторыю ААН і г.д.

    Калі ў НДА няма падобнага статусу, то яму, па сутнасці, патрэбен акрэдытаваны партнёр, каб прасоўваць сваю пазіцыю ў рамках мерапрыемстваў ААН.

    БХК першая і пакуль адзіная няўрадавая арганізацыя з Беларусі, якая атрымала гэты статус.

    Нагадаем, што БХК сістэмна працуе з механізмамі ААН, пастаянна камунікуе са спецыяльнымі працэдурамі, інфармуючы іх аб індывідуальных парушэннях правоў чалавека, аб сістэмных праблемах, а таксама аб законапраектах, якія могуць мець патэнцыйны негатыўны ўплыў на правы чалавека. Асабліва актыўна БХК выкарыстоўвае спецыяльныя працэдуры для абароны адвакатаў, людзей, якія пацярпелі ад катаванняў і г.д. Таксама ўдзельнічае ў падрыхтоўцы альтэрнатыўных дакладаў у камітэты ААН у рамках універсальнага перыядычнага агляду і МУР.

    БХК дабіваліся кансультатыўнага статусу пры ЭКАСАС больш за 5 гадоў. Увесь гэты час дэлегацыі Расіі (пераважна) і Кітая зацягвалі працэс, выкарыстоўваючы фармальныя працэдуры.

    Гэта важнае рашэнне яшчэ і таму, што яно прынятае нягледзячы на ліквідацыю Беларускага хельсінкскага камітэта ўладамі. Гэта прызнанне таго, што для грамадскай арганізацыі патрэбна не фармальная рэгістрацыя, а рэальная дзейнасць.

     

    Нагадаем, ЭКАСАС — адзін з 6 галоўных органаў ААН, займае цэнтральнае месца ў дзейнасці сістэмы арганізацыі Аб’яднаных Нацый па прасоўванні ўсіх трох аспектаў устойлівага развіцця — эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага.

    Чытайце яшчэ:

    Галоўрэд Сяргей Календа: «Для “Мінкульта” самая вялікая перспектыва, калі ў Беларусі ён будзе ў кожным шапіку»

    Журналіст па-за прафесияй: гамельчанка пачала ствараць відэалетапісы сем’яў

    Фотавыстава пра пратэст у беларускіх рэгіёнах адкрыецца ў Беластоку 9 жніўня. Ідзе збор сродкаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці