• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Такіх пэрсанажаў, як Красоўскі, у беларускай прапагандзе пакуль няма», — мэдыя-экспэрт Быкоўскі

    Мэдыя-экспэрт Паўлюк Быкоўскі тлумачыць, чаму такая асоба, як Антон Красоўскі, немагчымая ў беларускай прапагандзе; лічыць, што ў Расеі існавала больш складаная схема ідэалягічнай працы, і характарызуе асноўныя тыпажы беларускіх прапагандыстаў.

    — У Расеі з RT (Rus­sia today) звольнілі скандальнага прапагандыста Антона Красоўскага за заклік «тапіць украінскіх дзяцей». Здавалася б, ён не сказаў нічога кардынальна новага, бо іншыя палітыкі і прапагандысты заклікаюць нішчыць украінскія гарады, не шкадаваць нікога. Чаму ж звольнілі менавіта Красоўскага? Кіраўніцтва RT баіцца юрыдычных крокаў, што бюро RT пазачыняюць на Захадзе нават там, дзе яны яшчэ засталіся?

    — Мне падаецца, тут дзейнічаюць адразу некалькі чыньнікаў. Адзін зь іх, сапраўды, зьвязаны зь міжнародным статусам RT. Увесь скандал разгарэўся толькі тады, калі на гэтае адносна старое інтэрвію зьвярнулі ўвагу. А раней словы Красоўскага нікому з кіраўніцтва прапагандысцкага каналу не перашкаджалі.

    Па-другое, сам герой скандалу мае адмоўны статус для тых людзей, якія прымаюць рашэньні ў Маскве — бо ён адкрыты гей. У яго былі і крэатыўныя ідэі, і скандальнасьць, і папулярнасьць. Але для людзей, якія не цярпелі знаходжаньня прадстаўніка сэкс-меншыні ў публічнай прасторы, выглядала неймаверным, што ён працуе на такой пасадзе. У такой «скрепной» кампаніі, дзе расказваюць пра барацьбу дабра са злом, то бок, як сказана Пуціным, Расеі супраць Захаду, супраць сатаністаў — аказваецца, што «сатаністы» знаходзяцца крышку бліжэй, чым Захад.

    — Калі параўноўваць беларускую і расейскую прапаганду, то якая зь іх больш «адмарожаная», якая дазваляе сабе больш антыгуманныя і рэпрэсіўныя выказваньні?

    — Беларуская прапаганда, з аднаго боку, сынхранізаваная з расейскай, але, зь іншага, мае свае мэты. Таму яны расказваюць, як у Беларусі ўсё стабільна, краіна імкнецца да міру, а за межамі толькі праблемы.

    Мы можам назіраць, што ў пытаньнях вайны зараз у Беларусі гучыць толькі «сола» расейскай прапаганды. А беларуская вырашае свае задачы — расказвае пра ўраджай, стабільнасьць, пра тое, што мы ня хочам вайны, ня будзем у ёй удзельнічаць. То бок прапаганда шукае такую ролю для афіцыйнага Менску, якая дазволіла б яму не спаліць усе масты, але быць карысным Маскве. І я ня ўпэўнены, што такую пазыцыю ўдасца ўтрымліваць працяглы час.

    — Красоўскі, як вы кажаце, быў даволі чужым для расейскіх уладаў з прычыны сваёй сэксуальнай арыентацыі. Але хочацца ўзгадаць, што сярод беларускіх прапагандыстаў даволі шмат людзей зь бел-чырвона-белым мінулым, перабежчыкаў з нацыяльна-дэмакратычнага лягеру. Ці прымушае гэты факт іх працаваць яшчэ больш аддана, каб ніхто ім не нагадаў пра мінулае?

    — Калі параўноўваць з Красоўскім, то такіх фігураў у беларускай прапагандзе няма. Бо ў Беларусі няма вялікай разнастайнасьці рэсурсаў, дзе такія фігуры маглі б сябе рэалізоўваць. У Расеі была больш складаная схема, пры якой, акрамя цалкам ляяльных Крамлю мэдыя, былі таксама СМІ, якія выглядалі лібэральнымі, давалі магчымасьць выказацца розным бакам. Там быў і Антон Красоўскі, які даволі хутка ад крытыкі Крамля перайшоў да крытыкі лібэральнага асяродзьдзя, знаходзячыся непасрэдна ў ім.

    — Вы маеце на ўвазе «Эхо Москвы»?

    — Так, безумоўна. У эфір гэтай радыёстанцыі Красоўскі прыйшоў як чалавек, які выступае супраць Крамля, але даволі хутка стаў крытыкаваць адваротны бок. Бо ў аўтарытарных краінах заўсёды ёсьць спрэчкі ўнутры апазыцыі, і калі зьмешваць у кучу розныя меркаваньні, то атрымаецца, што апазыцыя непасьлядоўная. Яна «непасьлядоўная», бо яна розная.

    У Беларусі няма такіх пляцовак, дзе маглі б сустрэцца прадстаўнікі розных бакоў. Раней такое можна было ўявіць на пляцоўцы Tut.by, але гэта ўжо гісторыя. Беларускі кіроўны рэжым не імкнуўся мець такія пляцоўкі, ён хацеў мець поўны кантроль і поўную падпарадкаванасьць інфармацыйнай прасторы.

    — «Гэта надта складаная схема для нашага калгасу»?

    — Яны хацелі ўсім кіраваць, але вымушаныя былі даць больш магчымасьцяў расейскімі рэсурсам, «Спутніку». Тыя пакуль пераважна ляяльныя да афіцыйнага Менску, але няма ніякай гарантыі, што гэтак будзе і заўтра.

    Калі гаварыць пра людзей, якія працуюць у беларускай прапагандзе, то там ёсьць асобы перакананыя. Перакананыя ў тым, напрыклад, што расейскую імпэрыю трэба аднавіць, што гэта была вялікая культура. Іх можна назваць «славянафіламі», ці «заходнерусістамі», калі браць беларускую тэрміналёгію. Ёсьць і тыя, хто проста ляяльны Лукашэнку і будзе казаць, што ўсё, што робіць Лукашэнка, — гэта дзеля таго, каб уратаваць сувэрэнітэт Беларусі.

    І, натуральна, ёсьць проста каньюнктуршчыкі, якія ведаюць, што ў іншай структуры яны б не прабіліся наверх. У аўтарытарнай сыстэме сацыяльныя ліфты адчыняюцца вельмі цяжка, і прысутнасьць у прапагандысцкай машыне дае магчымасьць часам прабівацца наверх.

    Чытаць яшчэ:

    Аляксандр Сацук: «Жонка Сяргея баіцца, каб рэчы з дома не пачалі выносіць…»

    SEO на беларускай мове. Як прафесійным медыям выціснуць прапагандыстаў з топа Google і Яндэкс і зарабіць?

    «Из министерства поступила вводная: на первой полосе писать о Лукашенко». Сотрудница госСМИ — о внутренней кухне редакции

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці