Акцыя салідарнасці ад незалежнай журналісткі: 10 км для Ларысы Шчыраковай
Незалежная журналістка Таццяна Бублікава прапанавала незвычайны фармат акцыі салідарнасці з Ларысай Шчыраковай — праз бег. І заклікае далучацца неабыякавых людзей, каб салідарнасць была заўважнай.
«У маёй калегі і зямлячкі Ларысы Шчыраковай 27/07/2023 судовы працэс. Палітычна матываванае абвінавачванне высунуў рэжым Лукашэнкі. Нібыта дыскрэдытацыя РБ.
І Ларысе я прысвячаю 10 км бегу па спёцы. 10 км — гэта 700 калорый энергіі, якая, веру, па чалавечых вайфаях дойдзе да палітзняволенай калегі, якая натхняе мяне пераадольваць бяссілле і страх, станавіцца мацнейшай.
Такі энергаабмен», — напісала ў сваіх сацыяльных сетках Таццяна.
Журналістка прапаноўвае ўсім ахвотным далучацца: «Калі падабаецца ідэя рабіць бачнай салідарнасць праз бег — далучайцеся да групы на Runtastic». QR-лінк ніжэй.
Чытайце яшчэ:
Рэжысёр з ЗША: «Вырашыў далучыцца да Марафону салідарнасці, каб падтрымаць Ларысу Шчыракову»
У суботу — анлайн-марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!» Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку палітвязням і іх родным
«За кратамі ўвесь час марыў пра дранікі». Леанід Судаленка пра першыя дні на волі