• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты збор для дапамогі фотажурналісту Генадзю Верацінскаму

    Генадзь Верацінскі — сябра Беларускай асацыяцыі журналістаўі апазіцыйнай Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі (АГП). Зараз фотажурналісту, які мае інваліднасць 2-й групы, патрэбна дапамога, каб уладкавацца ў новай краіне.

    Пасля выбараў 2020 года як фатограф і як журналіст Генадзь Верацінскі ўдзельнічаў у шмат якіх акцыях пратэсту. За гэта яго затрымлівалі і саджалі на суткі.

    А ў лютым 2023 года, калі спадар Генадзь ляжаў у шпіталі, яму пачалі тэлефанаваць са следчага камітэта з пагрозамі. Фатографа хацелі затрымаць, але паколькі ён знаходзіўся ў рэанімацыі з запаленнем лёгкіх, зрабіць гэтага не ўдалося.

    Пасля выпіскі ён змог пакінуць Беларусь. Цяпер Генадзь Верацінскі ўладкоўваецца ў новай краіне. Яму неабходна арэндаваць жыллё і базава ўладкаваць свой побыт.

    Сума збору: €3100. Грошы пойдуць на арэнду жылля, прадукты, лекі, адзенне.

    Спадар Генадзь вельмі спадзяецца на дапамогу беларусаў.

    Падтрымаць фотажурналіста можна тут

    Чытайце яшчэ:

    Публікацыя фільма пра пратэсты выклікала гучны рэзананс. Прычына — у бяспецы. Што кажуць аўтар і медыя?

    Словы падтрымкі, якія працуюць, а якія не — меркаванне жонкі затрыманага

    Музыку Мікіту Найдзёнава асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» і вызвалілі з‑пад варты ў залі суду

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці