• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Адчуваю сябе бездапаможным», — суд адмовіў Андрэю Павуку ў іску да міліцыі

    Калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда пад старшынствам Сяргея Шыцікава 26 лістапада адхіліла апеляцыйную скаргу блогера Андрэя Павука на рашэнне суда Акцябрскага раёна, які не задаволіў пазоў да мясцовага райаддзела міліцыі аб спагнанні маральнай шкоды.

    “Я адчуваю сябе бездапаможным. Не ведаю нават, што рабіць, як абараняць сябе і сваю сям’ю. Падаецца, няма ўжо аніякага выбару, апроч як стаць радыкалам”, — сказаў пасля выніку суда Андрэй Павук карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ”.

    Нагадаем, што ў сакавіку супрацоўнікі крымінальнага вышуку Акцябрскага РАУС правялі ператрус у кватэры блогера, забралі камп’ютарную тэхніку, відэакамеру, мабільныя тэлефоны. Павук даглядаў дома пяцігадовую дачку. Міліцыя затрымала Андрэя, прымусіўшы яго пакінуць малалетнюю дачку адну ў кватэры, па сутнасці, у небяспечнай сітуацыі. 

    Праваахоўнікі затрымалі блогера на пяць гадзін на той падставе, што нібыта з яго электроннага адраса ў Гомельскае ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра мініраванне Акцябрскага райвыканкама. Аднак скрыншота паведамлення ні міліцыянты, ні следчыя не паказалі.

    Супраць Андрэя Павука завялі крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 340 Крымінальнага кодэкса— па факце паведамлення пра мініраванне райвыканкама. Максімальны тэрмін пакарання па згаданым артыкуле — да пяці гадоў пазбаўлення волі.

    Гісторыя з ілжывым мініраваннем у звязку з блогерам Павуком паўтарылася 15 траўня. На электронную пошту Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра мініраванне будынка суда ў Мазыры, дзе у той дзень меўся адбыцца суд над калінкавіцкім прадпрымальнікам і блогерам Віталём Манько. Ізноў западозрылі Павука. Супрацоўнік Акцябрскага РАУС Віктар Карпянок выклікаў блогера ў міліцыю, каб апытаць яго ў якасці сведкі пра “мініраванне” суда ў Мазыры.

    Дзеянні супрацоўнікаў міліцыі блогер Павук абскарджваў раённаму, абласному і генеральнаму пракурорам. Ён прасіў таксама высветліць, хто выкарыстоўвае нумар яго мабільнага тэлефона ў такіх небяспечных гульнях. Аднак уцямнага адказу Андрэй Павук так і не атрымаўhttps://baj.media/be/content/genprakuratura-ne-zmagla-vysvetlic-hto-ad-imya-blogera-pavuka-minirue-dzyarzhustanovy. Тады ён звярнуўся ў суд з пазовам да Акцябрскага РАУС аб кампенсацыі нанесенай маральнай шкоды, якую блогер ацаніў у 25 тысяч рублёў.

    Акцябрскі раённы суд 11 кастрычніка адхіліўhttps://baj.media/be/content/milicyya-ne-budze-vyplachvac-blogeru-pavuku-kampensacyyuпазоў блогера да райаддзела міліцыі. Суд стаў на бок міліцыянтаў і прызнаў, што ў службовых асоб меліся дастатковыя падставы падазраваць блогера ў здзяйсненні злачынства. Якія гэта падставы і чаму з імі не пазнаёмілі падазраванага блогера, адказу не было.

    Блогер не пагадзіўся з высновамі суда першай інстанцыі і падаў апеляцыйную скаргу ў Гомельскі абласны суд, але і ён не знайшоў падставаў, каб адмяніць вынесенае Акцябрскім райсудом рашэнне.

    Даверанай асобай блогера Павука ад ГА “БАЖ” у судзе выступаў юрыст Леанід Судаленка.

    “У спрэчках паміж грамадзянінам і дзяржавай у нашых умовах перамагае дзяржава. У нас няма незалежнага суда, таму суддзі бароняць найперш дзяржаўныя інтарэсы. Андрэя Павука ў сакавіку міліцыянты затрымалі з прымяненнем кайданкоў, прымусілі пакінуць у кватэры без нагляду малалетнюю дачку. І суд услед за міліцыяй паўтарае: усё правільна, усё законна. Пры гэтым ніхто не называе тых прававых падставаў, якія давалі магчымасць затрымліваць блогера Павука”, — зазначыў юрыст Судаленка.

    Новая правакацыя супраць АндрэяПавука — забойства, якога не было

    «Скажы дзякуй, што нічога табе не падкінулі». Блогеру Андрэю Павуку даслалі пагрозы і абразы напярэдадні суда

    “Караеў не дапамог». Блогеру Андрэю Павуку зноў шлюць пагрозы і абразы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці