• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ад Кыргызстана да Атлантычнага акіяна. Дзе адпачываюць прапагандысты

    «Наша Ніва» паглядзела сацыяльныя сеткі праўладных знакамітасцей і даведалася, дзе тыя адпачывалі гэтым летам. Мы перадрукоўваем цікавосткі пра вядомых прапагандыстак.

    Кацярына Забянько. Турцыя

    Намесніца дырэктара дырэкцыі мастацкіх праграм СТБ Кацярына Забянько гэтым летам пабывала ў турэцкай Аланіі. Там тэлевядучая спынялася ў пяцізоркавым гатэлі Saphir Hotel & Vil­las. Кошт ночы ў элітнай гасцініцы у летні сезон складае каля 250 даляраў.

    Марыя Пятрашка. Узбярэжжа Атлантыкі

    Палітычная аглядальніца Белтэлерадыёкампаніі і тэлевядучая Марыя Пятрашка падзялілася адпускным фота. У подпісе да яго дзяўчына пазначыла, што гэтым летам адпачывала на беразе Атлантычнага акіяна. Як мяркуецца, прапагандыстка выбрала для адпачынку гарачую Кубу і ў сваім тэлеграм-канале дзялілася з падпісчыкамі кадрамі з яе сталіцы — Гаваны.

    Ксенія Лебедзева. Крым

    Спецыяльная карэспандэнтка БТ, аўтарка і вядучая праграмы «Гэта іншае», у 2022‑м годзе ў адрозненне ад калег па цэху, адпачывала на беларускіх азёрах. Ад пякучага сонца яна ратуецца ў кустах, надзеўшы на галаву хустку.

    У гэтым жа годзе, судзячы па тэгу ў сацсетках, прапагандыстка накіравалася ў акупаваны Крым — у Ялту.

    Кацярына Цішкевіч. Кыргызстан

    Вядучая тэлеканала АНТ у ліпені падарожнічала па Кыргызстане. У сваім інстаграме жанчына падзялілася серыяй фота на фоне скалістых гор гэтай краіны.

    Чытайце яшчэ:

    Анджэя Пачобута ўзнагародзілі медалём місіі Яна Карскага

    Фотограф Сергей Плыткевич: за 40 лет работы разбил две машины, утопил пять фотоаппаратов и квадрокоптер

    Журналістку Валерыю Касцюгову ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці