Журналістку Валерыю Касцюгову ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў»
КДБ працягвае нарошчваць базу асоб, якія «маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». 18-га жніўня ў гэты спіс дадалі 12 челавек, сярод якіх — журналістка і паліталагіня Валерыя Касцюгова.
Валерыя Касцюгова — паліталагіня, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці «Наше мнение», рэдактарка і аўтар «Беларускага штогодніка» і кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе» — была затрыманая 30 чэрвеня 2021 года супрацоўнікамі КДБ пасля вобшуку ў яе жыллі.
7 сакавіка 2023 года суддзя Мінскага гарадскога суда Дзіна Кучук прызнала Валерыю Касцюгову вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 357 (дапамаганне дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і ч. 3 арт.130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
Валерыю Касцюгову судзілі разам з Таццянай Кузінай — адной з заснавальніц праекта SYMPA, даследчыцы ў сферы дзяржаўнага кіравання. Кузіну затрымалі на дзень раней за Касцюгову ў мінскім аэрапорце на пашпартным кантролі перад рэйсам на Тбілісі. Спадарыню Таццяну таксама ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў».
Чытайце яшчэ:
Андрэй Скурко цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю
Фотограф Сергей Плыткевич: за 40 лет работы разбил две машины, утопил пять фотоаппаратов и квадрокоптер
В госизданиях Гомельщины синхронно восхитились интервью Лукашенко