• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларусь і Расія хочуць абʼяднаць свае спісы «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў»

    Гэта значыць нагодаў для пераследу беларусаў з боку сілавікоў стане больш. 

    Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты паведаміў, што ідэя абʼяднання расійскіх і беларускіх «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў» не адзін раз абмяркоўвалася на ўзроўні міністраў унутраных спраў Беларусі і Расіі.

    «У грамадзян выклікае здзіўленне, калі частка рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, дапусцім, у Расіі, нейкія паведамленні публікуюць у нас, ці наадварот — тыя, якія прызнаныя экстрэмісцкімі ў нас, публікуюць паведамленні ў Расіі. І ў дачыненні да гэтых структур або людзей, якія, дапусцім збеглі ў Расію, не ўзбуджаюцца крымінальныя справы ў Расійскай Федэрацыі або наадварот», — канстатаваў Дзмітрый Круты. 

    «Вядома, тут патрэбна вялікая каардынаванасць сілавых ведамстваў. Думаю, што ў бліжэйшы час гэта будзе вырашана», — дадаў пасол.

    Гэта значыць, што нагодаў для пераследу ў сілавікоў стане больш. Напрыклад, Вярхоўны суд Расіі аб’явіў «рух ЛГБТ» экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў дзейнасць «руху» на тэрыторыі краіны. Таксама маскоўскі суд прызнаў амерыканскую Meta, якая валодае Face­book, Insta­gram і What­sApp, экстрэмісцкай арганізацыяй.

    Чытайце яшчэ:

    Папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў: дадатак у Google Play «Радыё Свабода», старонкі «Еўрарадыё» ў сацсетках і іншыя рэсурсы

    Амбасады Швецыі і Вялікабрытаніі заклікалі вызваліць медыяменеджара Андрэя Аляксандрава

    «Защиты не предусмотрено» и «мордой в пол». Белорусский юрист и иностранные журналисты обсудили, как за ними следят

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці