• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу пакінулі без зменаў

    23 студзеня Мінскі абласны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу журналіста на вырак суда Маладзечанскага раёна, агучаны  3 лістапада мінулага года. Тады Аляксандру  Манцэвічу прызначылі 4 гады калоніі  і  штраф памерам 14 800 рублёў. Зараз судовая калегія на чале з суддзём Уладзімірам Арэшкам пакінула скаргу без задавальнення і прысуд — без зменаў.

    Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369–1 КК. Яго справу разбіраў суддзя Маладзечанскага раённага суда Аляксей Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора — Аляксандр Марцінчык.

    Паводле следства, Манцэвіч, з’яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, супольна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года  «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады»:  нібыта «ў артыкулах змяшчалася недакладная інфармацыя, накіраваная на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, падрыў аўтарытэту краіны і яе органаў улады, нанясенне ўрону нацыянальным інтарэсам, дэстабілізацыю абстаноўкі сярод грамадзян Беларусі, фарміраванне ілжывых уяўленняў аб невыкананні ў рэспубліцы правоў і свабод грамадзян».

    Віны ў гэтым рэдактар выдання на прызнаў, што яшчэ раз пацвердзіў у сваёй апошняй прамове ў судзе.

    Рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча затрымалі летась 15 сакавіка пасля ператрусу ў ягоным доме ў Вілейцы.  Першыя трое сутак пасля затрымання Манцэвіча ўтрымлівалі ў Маладзечанскім ізалятары часовага ўтрымання, і ў родных заставаліся спадзяванні, што ён выйдзе на волю. Аднак пасля прад’яўлення абвінавачання рэдактара «Рэгіянальнай газеты» перавялі ў Жодзінскую следчую турму № 8.

    6 красавіка 2023 г. беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Аляксандра Манцэвіча палітычным вязнем, зазначыўшы, што затрыманне і крымінальны пераслед рэдактара незалежнага выдання — гэта працяг мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і наступу на свабоду слова.

    Свой 65-гадовы юбілей журналіст сустрэў за кратамі. 10 снежня мінулага года,  у Дзень правоў чалавека, беларуская праваабарончая супольнасць  абвясціла Аляксандра Манцэвіча лаўрэатам адмысловай прэміі, якой ён быў уганараваны завочна за  адстойванне прававых каштоўнасцяў у галіне журналістыкі.

    Чытайце яшчэ:

    Генпракуратура завяла шэсць крымінальных спраў супраць супрацоўніка Радыё Свабода Сяргея Дубаўца

    Фотаздымкі Уладзіміра Парфянка пакажуць на выставе ў Вільні

    Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы сцвярджае, што гатовы праект пастановы аб стварэнні адзінай медыякампаніі. Што з ёй не так?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці