• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стала вядома, колькі зарабляюць Ірына Акуловіч і іншыя кіраўнікі БелТА

    «Кіберпартызаны» ўзламалі не толькі сайт БелТА, але і базу агенцтва, адкуль даведаліся пра заробкі ў гэтай прапагандысцкай структуры. Сваімі данымі яны падзяліліся з «Белсатам».

    «Кіберпартызаны» перад Новым годам узламалі сайт БелТА і між іншага спампавалі звесткі пра штат агенцтва, заробкі, прэміі і ганарары кожнага працаўніка.

    Як сцвярджаецца, у намесніка кіраўніка аддзела БелТА Яўгена Ваньшына максімальны заробак за месяц у мінулым годзе склаў 8864 рублі. Яго аддзел асвятляе дзейнасць Лукашэнкі.

    Як распавяла адна з былых супрацоўніц БелТА, Ваньшын з’яўляецца відэааператарам і катаецца з Лукашэнкам паўсюль. Тэксты, што публікуе прэс-служба Лукашэнкі, гэта тэксты БелТА. Магчыма, відэа, таксама.

    У такую ж логіку ўпісваецца і кіраўнік таго ж аддзела Уладзімір Мацвееў, у якога максімальны налічаны заробак летась склаў 7928 рублёў.

    Падобны максімальны заробак і ў генеральнай дырэктаркі БелТА Ірыны Акуловіч — 7439 рублёў.

    Адзін з вядучых праекта «У тэме» Андрэй Варапай, які прыніжае дзеячаў беларускай апазіцыі, шукае ідэальны фільтр для дэструктыўнага кантэнту ў сеціве, вінаваціць Кіеў у тэрактах, на сваёй аналітыцы летась атрымаў максімальны месячны заробак у 5434 рублі.

    Падобны заробак у Алены Крыловай — галоўнай рэдактаркі газеты «7 дней». А вось у шараговых журналістаў БелТА заробак складаў у мінулым годзе каля 2 тысяч рублёў.

    Журналісты звяртаюць увагу, што звесткі прыводзіліся па месяцах, у якіх не выплачваліся грошы на вакацыі.

    Чытайце яшчэ:

    Хто тыя прапагандысты з тэлебачання, каму ўлады дзякуюць за інфармпалітыку?

    Медыяпраект «Настоящее время» ў Беларусі абвясцілі экстрэмісцкім

    «Азаронак ператварыўся ў Азвяронка за паўгода». Экс-супрацоўніца СТБ Таццяна Бародкіна — пра працу дзяржканала ў 2020 годзе і былых калег

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці