• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Медыяпраект «Настоящее время» ў Беларусі абвясцілі экстрэмісцкім

    Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла медыя «Настоящее время» ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пералік экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі на сайце ведамства папоўнілі шасцю рэдакцыямі: «Настоящее время», «Настоящее время. Азия», «Настоящее время. Док», «Настоящее время. Беларусь», «Настоящее время. Сюжеты», «Настоящее время. Балтия».

    Паводле інфармацыі на сайце Мінінфарма, адпаведнае рашэнне 5 студзеня прыняў суд Чыгуначнага раёна Віцебска.

    Забароненымі для распаўсюду на тэрыторыі Беларусі суд прызнаў сайт медыя з даменным імем currenttime.tv, а таксама яго шматлікія YouTube- і Telegram-каналы, акаўнты і суполкі ў сацыяльных сетках і лагатып.

    У прыватнасці, экстрэмісцкімі цяпер лічацца:

    • Telegram-канал «Настоящее Время. Беларусь» (t.me/currenttimebelarus),

    • YouTube-канал «Настоящее Время. Беларусь»,

    • Акаўнт у Insta­gram «Настоящее Время. Беларусь»,

    •  Акаўнт у «Tik­Tok» «Настоящее время. Беларусь».

    «Настоящее время» рэгулярна асвятляе палітычныя падзеі ў сучаснай Беларусі. Відэаматэрыялы на беларускую тэматыку акамулююцца на гэтых інтэрнэт-рэсурсах.

    Тэлеканал, створаны карпарацыяй Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) пры ўдзеле «Голасу Амерыкі» і фундаваны з дапамогай грантаў Кангрэса ЗША праз Агенцтва па глабальных медыя (USAGM). Тэлеканал працуе на рускай мове 24 гадзіны ў суткі, яго перадачы можна глядзець у Расіі, Украіне, краінах Цэнтральнай Азіі і Усходняй Еўропы, а таксама ў іншых рэгіёнах.

    Паводле афіцыйнага сайта медыяпраекта, місіяй «Настоящего  времени» з’яўляецца «прасоўванне дэмакратычных каштоўнасцяў і інстытутаў, а таксама правоў чалавека». Рэдакцыя тэлеканала знаходзіцца ў Празе (Чэхія), а журналісты працуюць у Расіі, Украіне, Казахстане, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Кыргызстане і іншых постсавецкіх краінах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці