• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    1 студзеня дзень народзінаў адзначае за кратамі журналіст Ігар Карней. Яму спаўнілася 56 гадоў

    Ігара Карнея затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу у ягонай кватэры. Спачатку вялося пра адміністрацыйны арышт. Але ў выніку на волю ён не выйшаў — з Акрэсціна Ігара перавялі ў следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага. Прычына ўтрымання журналіста амаль паўгода за кратамі дагэтуль невядомая.

    Ігар Карней у журналістыцы — з 1990 года. У студэнцкія гады і на пачатку прафесійнай кар’еры друкаваўся ў газетах «Знамя юности», «Чырвоная змена», «Комсомольская правда», «Звязда». У 1994–2000 гадах працаваў у тыднёвіку «Свободные новости», адным з самых тыражных тагачасных грамадска-палітычных выданняў, і быў без перабольшання самым яскравым журналістам газеты.

    У 2000 годзе прыйшоў на «Радыё Свабода». У апошнія гады працаваў як журналіст-фрылансер. Увогуле сфера ягоных інтарэсаў і фарматаў працы дазваляюць вызначаць яго яшчэ як эсэіста, аўтара тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, трэвэл-блогера.

    Праваабаронцы зрабілі выснову, што Ігар Карней затрыманы ў межах крымінальнай справы — таму, паводле заканадаўства, праз 10 дзён яго мусяць альбо вызваліць, альбо высунуць абвінавачанне. Асцярогі пацвердзілася — Ігара Карнея перавялі з ізалятара часовага ўтрымання ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску, гэта азначала, што ў дачыненні да яго заведзеная крымінальная справа.

    Дагэтуль няма ніякай інфармацыі ні пра сутнасць гэтай справы, ні паводле якога артыкула вінавацяць журналіста.

    Вядома, што 15 лістапада 2020 года Ігара затрымлівалі падчас аднаго з мірных маршаў у Мінску. Тады яго пакаралі 10 суткамі адміністрацыйнага арышту, якія ён адбываў у ізалятары часовага ўтрымання ў Жодзіне.

    У год арышту Ігар Карней у якасці фрылансера пісаў артыкулы для сайта «Крэва.Трэвел». І гэта не выпадковы занятак. «Ігар нарадзіўся ў вёсцы Наваспаск недалёка ад Крэва, затым “міграваў” з бацькамі па іншых адрасах на Смаргоншчыне. Пасля школы і службы ў войску скончыў факультэт журналістыкі БДУ, ад пачатку 1990‑х супрацоўнічаў з дзяржаўнымі і незалежнымі СМІ. Разнастайнасць тэмаў не перашкаджала “прызямляцца” на радзіме, дзе была асабістая зацікаўленасць у фіксацыі працэсу аднаўлення гістарычнай праўды і знакавых помнікаў», — гаворыцца пра аўтара на гэтым краязнаўчым сайце, тут жа можна пачытаць ягоны даробак для малой радзімы.

    Увогуле, падарожжы — гэта ўлюбёны занятак Ігара з сям’ёй. Ад паездак па Беларусі да самых экзатычных кропак Лацінскай Амерыкі ці Азіі. Допісы Ігара ў сацсетках пасля такіх тураў чыталіся не менш цікава, чым ягоныя ж медыйныя рэпартажы. Ніколі не стамляецца здзіўляцца новаму, будзь гэта падарожжа кудысьці за акіян ці новая кружэлка цяжкой музыкі — гэта яшчэ адно захапленне Ігара.

    «Ігар Карней — гэта чалавек, які заўжды адданы сям’і, сябрам, прафесіі, Беларусі», — адгукаюцца пра яго калегі і чакаюць на волі.

    Падтрымаць зняволенага журналіста і павіншаваць паштоўкай ці тэлеграмай можна, напісаўшы на адрас: Ігару Пятровічу Карнею, СІЗА № 1, вул. Валадарскага, 2, 220030, г. Мінск.

    Чытайце яшчэ:

    «Калі ў хату ніхто не пагрукаў, на сёння і гэта вялікі пазітыў!» Калегі ў Беларусі пра адыходзячы год, мары, надзеі і пачуцці

    У Беларусі анулявалі даменнае імя TUT.by

    «Самае прыемнае, калі ёсць зваротная сувязь ад аўдыторыі». Незалежныя медыі падвялі вынікі года і падзяліліся планамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці