У Беларусі анулявалі даменнае імя TUT.by
Ліст с паведамленнем пра гэта, а таксама ануляваннем даменаў afisha.by, jenny.by, newstut.by, rebenok.by, tutby.by и tyt.by прыйшоў дачце заснавальніка партала tut.by Юрыя Зісера Яўгеніі Чарняўскай.
Як распавяла на сваёй старонцы ў Facebook Яўгенія Чарняўская, усё адбылося за паўтара тыдня ў аднабаковым парадку без варыянтаў рашэння.
«Ну, гэта значыць з варыянтам, вядома — «з’явіцца асабіста ў офіс рэгістратара для ўхілення парушэнняў». Варыянт перадаць пашпарт і адправіць чалавека з даверанасцю для зверкі пашпартных звестак, беларускім уладам не падышоў.
Яны вельмі хацелі мяне бачыць асабіста. Засумавалі! Ложак у СІЗА вызваляць, час на допыты выдзеляць у прайм-тайм.
Парушэннем паслужылі няправільныя дадзеныя майго пашпарта, даты нараджэння, якія раптоўна змяніліся ў маім асабістым кабінеце hoster.by на няправільныя.
Пры маёй спробе змяніць іх у асабістым кабінеце на сайце хостэра, дадзеныя зноў ператвараліся ў няправільныя. Цуды нейкія!
Я паспрабавала паперапісвацца са службай падтрымкі. Але ніякай, уласна, падтрымкі не атрымала.
Hoster.by проста паслухмяна выканаў загад ААЦ КДБ. Але я да іх прэтэнзій не маю: яны ў Беларусі, ім страшна, яны мусяць выконваць загады ўладаў. Кат ёсць кат, ён працуе пры двары і не смее не паслухацца. Праўда, не асуджаю, сітуацыя далікатная», — распавяла пра ход справы спадарыня Чарняўская.
Нагадаем,TUT.BY існаваў амаль 22 гады і быў самым папулярным сродкам масавай інфармацыі краіны. У красавіку 2021 года TUT.BY ахопліваў 63% беларускай аўдыторыі інтэрнета. Штодня 3,3 млн чалавек — а гэта кожны трэці жыхар Беларусі — заходзілі на партал. Але ўжо праз месяц найбуйнейшае недзяржаўнае медыя краіны было разгромлена, сайт — заблакаваны, 15 супрацоўнікаў апынуліся за кратамі. У выніку галоўная рэдактарка Марына Золатава і дырэктарка Людміла Чэкіна атрымалі па 12 гадоў пазвалення волі.
Чытайце яшчэ:
TUT.BY: как появилось и как было разгромлено главное медиа в Беларуси
«Калі ў хату ніхто не пагрукаў, на сёння і гэта вялікі пазітыў!» Калегі ў Беларусі пра адыходзячы год, мары, надзеі і пачуцці
Cёння спаўняецца 45 гадоў журналісту Андрэю Кузнечыку. З іх апошнія два — палітвязень за кратамі