• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Жабінцы змянілі кіраўніка раёнкі: былая рэдактарка займала пасаду менш года

    Новым галоўным рэдактарам жабінкоўскай раённай газеты «Сельская праўда» прызначана Наталля Каўпанько. Да гэтага часу яна займала пасаду вядучага рэдактара інтэрнэт-рэсурсу «Навіны Камянеччыны».

    Паведамляецца, што Наталля Каўпанько — спецыяліст «з вялікім і паспяховым вопытам працы, і яе досвед у распрацоўцы і рэалізацыі новых падыходаў да інтэрнэт-кантэнту мусяць прынесці свежыя ініцыятывы ў працу» жабінкоўскай дзяржаўнай «раёнкі».

    Цікава, што раней «Сельскую праўду» узначальвала Васіліна Вайтовіч, якую прызначылі на пасаду галоўнага рэдактара выдання параўнальна не так даўно — напрыканцы 2022 года. Чаму спатрэбілася раптоўна мяняць кіраўніка газеты, застаецца невядомым.         

    Між тым, ад 1 студзеня 2023 года тры дзяржаўныя «раёнкі» Брэсцкай вобласці згубілі самастойнасць і ўвайшлі у склад інфармацыйнага прадпрыемства «Рэдакцыя Брэсцкай абласной газеты «Заря». Сярод гэтых выданняў і «Сельская праўда», якая выдавалася ў Жабінцы пад рознымі назвамі з 1944 года (пад цяперашняй назвай — з 1966 года).

    Зараз  жабінкоўская «раёнка» выходзіць раз на тыдзень як тэматычнае прыкладанне да абласной газеты «Заря».

    Таму не дзіўна, што прызначэнне новага рэдактара «Сельскай праўды» адбылося кіраўніцтвам Жабінкаўскага райвыканкама ў прысутнасці галоўнага рэдактара газеты «Заря» Ігара Гетмана.

    Чытайце яшчэ:

    Основатель «Рогачев Онлайн» объявил о закрытии проекта и отказе от гражданства

    «Ці беларусы сэксі?» Прадзюсер Алесь Чахоўскі запусціў уласны YouTube-праект

    Паляшук з хітрынкай. Сябры і калегі — пра Алеся Любенчука

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці