• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Ці беларусы сэксі?» Прадзюсер Алесь Чахоўскі запусціў уласны YouTube-праект

    «Як беларус пракраўся ў кангрэс ЗША? Чым метро ў Вашынгтоне падобна да менскага? Касцюшка і Шагал — нашы? Як беларуска ў сваёй кавярні стварае бьюці-смузі і чаму дадае мяса ў халаднік?» — так анансуе першы ролік сам аўтар. У відэа Алесь Чахоўскі расказвае пра вандроўку ў Амерыку і важную місію.

    YouTube-канал называецца «Алесь Чахоўскі | Беларускі вайб». У першым роліке аўтар расказвае пра паездку ў ЗША, падчас якой ён сустракаўся з шматлікімі героямі відэа. У прыватнасці, уладальніцай кавярні, прадстаўнікамі беларускай і ўкраінскай дыяспары, амерыканцамі з беларускімі каранямі.

    Першае відэа атрымалася вельмі дынамічным і насычаным. А самае галоўнае, што гаворка — не толькі пра забаўляльны кантэнт.

    — Я прывёз паперы, у тым ліку афіцыйны запыт ад імя Беларускай рады культуры, Беларускага інстытута ў Амерыцы і дыяспары ў ЗША аб рэідэнтыфікацыі мастакоў беларускага паходжання. Бо шмат з іх падпісаныя ў музеях і галереях як russ­ian. Мы збіраемся гэта змяніць, — паведаміў Алесь Чахоўскі. — Важна данесці свету, якімі талентамі валодала і валодае Беларусь.

    Больш інфармацыі пра ініцыятыву #art_born_Belarus можна прачытаць у сацсетках Беларускай рады культуры (напрыклад, у Telegram).

    Чытайце яшчэ:

    Сайты, YouTube-праекты, аудыяпадкасты. Якія медыйныя праекты з’явіліся ў беларускай інфапрасторы ў 2023‑м

    Аляксандра Ханевіч: «У іх зброя, а ў нас толькі праўда і ўсё»

    Алег Гаруновіч: Часам мы марым пра нейкія подзвігі, але забываемся пра невялікія крокі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці