• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўным рэдактарам Kyky.org стаў Віктар Малішэўскі

    Учора на сайце Kyky.org выйшла незвычайная калонка , аформленая ў жанры ўтопіі. Яе аўтарам стаў вядомы беларускі журналіст Віктар Малішэўскі, які, адзначаецца ў публікацыі, стаў галоўным рэдактарам выдання.

    У калонке глаўрэд абяцае, што сайт будзе мяняцца, але каманда захавае свой стыль і пазітыўную павестку.

    “Мы выбудоўваем групоўку аўтараў, — запэўнівае Віктар Малішэўскі. — У нас дакладна не будзе пудзілаў — нам падабаюцца нейрасеткі для візуалізацыі нашага кантэнту, але твітэране нам падабаюцца больш. Мы хочам самі выйсці з нашай бурбалкі, разам змяніць краіну”.

    Але, як лічыць новы галоўны рэдактар выдання, ва ўтопіі, здаецца, “яшчэ ўляпаемся”.

    Віктар Малішэўскі ў журналістыцы 28 год. На працягу дзесяці год быў намеснікам галоўнага рэдактара “Камсамольскай праўды” у Беларусі. Кансультаваў розныя медыяпраекты, зарэкамендаваў сябе як паспяховы блогер. У розны час працаваў галоўным рэдактарам “Еўрарадыё”, рэдактарам Office.Life, дырэктарам дэпартамента камунікацый у “Альфа-Банку”.

    Чытайце яшчэ: 

     Фактчэкінг у эпоху фэйкаў. Памятка, як журналісту не стаць ахвярай маніпуляцый

    «Суразмоўца медыя павінен разумець рызыку». Дыскусія пра экстрэмізм і этыку

    «Пра людзей, якія змагаліся за волю»: бэкстэйдж са здымак кліпа Кацярыны Ваданосавай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці