• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Пра людзей, якія змагаліся за волю»: бэкстэйдж са здымак кліпа Кацярыны Ваданосавай

    Да дня народзінаў Каліноўскага, 2 лютага, вальс журналисткі Кацярыны Ваданосавай “1863” ўвасобіўся ў шчымлівую відэагісторыю. Яна — пра людзей, якія змагаліся за волю. Тады мужчыны сыходзілі са зброяй у лясы. Жанчыны — апраналі жалобу ў знак пратэсту. Сёння гісторыя паўтараецца. На яве і на экране. Для канала “Тётя Ира разрешила” удзельнікі здымак кліпа расказалі, чаму гісторыя даўжынёй у 160 гадоў у 2023-м адчуваецца, як асабістая.

    Сюжэт стары, як само жыццё

    “Гэта не канкрэтны гістарычны момант, а больш настрой, — кажа аўтарка музыкі і выканаўца жаночай ролі ў кліпе Кацярына Ваданосава. — Настрой паўстанца, які сыходзіць і настрой  жанчыны, што застаецца змагацца так, як можа”.

     “Сюжэт гісторыі стары, як само Жыццё”, — кажа пра кліп выканаўца ролі паўстанца Васіль Шэры. — Змаганне за Волю. Змаганне тымі сіламі, якія ёсьць у наяўнасьці тут і цяпер: хто можа — змагаецца зброяй, хто можа — [іншай] дзеяй.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці