• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МЗС Беларусі дзясяты раз адмовіла журналісту “Радыё Рацыя” ў акрэдытацыі

    Гродзенскі журналіст Віктар Парфёненка супрацоўнічае з “Беларускім Радыё Рацыя”, зарэгістраваным у Польшчы, цягам дзесяці гадоў. Штогод ён накіроўвае ў Міністэрства замежных спраў Беларусі заяву на акрэдытацыю ў якасці карэспандэнта замежнага СМІ і кожны раз нязменна атрымлівае адмову.

    Сёлета ў журналіста была дзясятая спроба атрымаць ад знешнепалітычнага ведамства дазвол на працу.

    На пачатку 2019 года Парфёненка накіраваў чарговы пакет дакументаў у МЗС. Не дачакаўшыся адказу ў вызначаны заканадаўствам тэрмін, 13 траўня ён патэлефанаваў у МЗС і даведаўся, што афіцыйны адказ будзе дасланы на адрас рэдакцыі “Радыё Рацыя” ў Беластоку.

    Далей у тэлефоннай гутарцы супрацоўніца міністэрства паведаміла, што ў акрэдытацыі Віктару зноў адмовілі.

    — Хітрая тактыка акрэдытацыйнай рады Міністэрства замежных справаў не адпавядае беларускаму заканадаўству. Яны абавязаныя даслаць адказ на мой адрас, бо звяртаўся асабіста я. Выніку я чакаў больш за два з паловай месяцы, хоць, паводле заканадаўства, гэта мусіла адбыцца раней. У МЗС папрасілі ўдакладніць біяграфічныя звесткі пра журналісцкую дзейнасць. Я дадаў у заяву некалькі сказаў і даслаў у акрэдытацыйную раду, якая пачала лічыць дзень атрымання гэтых удакладненняў датай падачы дакументаў, — Віктар шчыра здзіўлены і лічыць такі падыход наўмысным зацягванні часу.

    У 2015 годзе Віктар Парфёненка нават спрабаваў абскардзіць адмову ў акрэдытацыі праз суд. Аднак суд Ленінскага раёна Мінска (у гэтым раёне сталіцы размешчана Міністэрства замежных спраў) адмовіўся разглядаць скаргу, не прыняўшы яе да вытворчасці. Мінскі гарадскі суд праз месяц падтрымаў гэта рашэнне.

     

    Журналісту “Радыё Рацыя” дзевяты раз адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі

    Віктара Парфёненку не акрэдытавалі ў восьмы раз

    Гродзенскі журналіст Віктар Парфёненка падаў скаргу ў КПЧ ААН

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці