• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    12 гадоў таму забілі Вераніку Чаркасаву

    Следства па факце забойства па-ранейшаму прыпынена ў сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню да адказнасці ў якасці абвінавачанага. Інфармацыю пра гэта прэс-службе ГА “БАЖ” чарговы раз пацвердзіла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

    Сябры БАЖ наведалі магілу Веранікі Чаркасавай у Калодзішчах

    11 гадоў таму забілі Вераніку Чаркасаву

    Нагадаем, што журналістку недзяржаўнай газеты «Салідарнасць» Вераніку Чаркасаву знайшлі забітай 20 кастрычніка 2004 года ў яе кватэры ў Мінску.

    Ніякія матэрыяльныя каштоўнасці з кватэры не зніклі — знайшліся, аднак, сляды крыві ў тэлефонным нататніку журналісткі. Асноўнай версіяй было вызначана забойства на бытавой глебе. Адзінымі падазраванымі, якія дапытываліся крымінальным вышукам у сувязі з забойствам, аказаліся члены сям’і Чаркасавай –сын журналісткі Антон Філімонаў і яе айчым Уладзімір Мялешка, якія знайшлі цела. Пазней падазрэнні з іх былі знятыя.

    Між тым, у выніку журналісцкага расследавання, праведзенага калегамі В. Чаркасавай, была здабытая інфармацыя, якая дае падставы меркаваць, што забойства журналісткі здзейсніў прафесійны кілер, які інсцэніраваў забойства на бытавой глебе. Магчымымі матывамі забойства, паводле калег, магла стаць збіраная Веранікай інфармацыя пра «Інфабанк», які абвінавачвалі ў адмыванні грошай для продажу зброі Іраку. Гэтую ж версію разглядае ў сваім фільме і кінадакументаліст Леанід Міндлін.

    Нягледзячы на пытанні, якія ставяць перад следчымі органамі калегі журналісткі, ніякіх зрухаў у раскрыцці гэтай справы няма. Зняты дакументальны фільм, праведзена журналісцкае расследаванне, выпушчана і перавыдадзена кніга найлепшых публікацый Веранікі “Красным по белому”, калегі перыядычна нагадваюць пра гэтую нераскрытую справу ў сваіх публікацыях, публічных зваротах да следчых органаў і на вечарынах памяці.

    Падрабязнасці справы

    «Таямніца следства. P.S.». (Дакументальны фільм Леаніда Міндліна пра справу Чаркасавай)

    Журналісцкае расследаванне Сяргея Сацука

    Вольскі, Кулінковіч, Памідораў, Дзянісаў. Відэа з канцэрта памяці Веранікі Чаркасавай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці