Вечарына памяці Веранікі Чаркасавай
Імпрэза, якую ладзіла ГА “Беларуская асацыяцыя жуналістаў”, гэтым разам праходзіла ў не зусім звыклым фармаце: пра журналістку гаварылі не столькі сябры, калегі і сваякі, колькі музыкі – Лявон Вольскі, Аляксандр Кулінковіч, Аляксандр Памідораў, Алесь Дзянісаў. Многія з іх былі ў свой час героямі яе матэрыялаў, бо Вераніка шмат пісала і пра музыку.
Вольскі, Кулінковіч, Памідораў, Дзянісаў. Відэа з канцэрта памяці Веранікі Чаркасавай
На пачатку мерапрыемства, што праходзіла ў сталічнай галерэі “Ў”, гасцям прэзентавалі зняты ў гэтым годзе дакументальны фільм “Таямніца следства. P.S” , які даследуе адну з версій забойства – гэтак званы “іракскі след”. (Нагадаем, што гэтая ж версія вылучалася ў журналісцкім расследаванні Сяргея Сацука “Страх как достаточное основание, или Кто расправился с Вероникой Черкасовой?”) Прэзентаваў фільм яго аўтар – беларускі кінадакументаліст Леанід Міндлін.