• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як выдаліць акаўнт у Telegram і стварыць яго нанова на віртуальны нумар — пакрокавы гайд

    Для таго, каб выдаліць акаўнт і стварыць яго нанова, вам трэба літаральна 10 хвілін. "Наша Ніва" распавядае, як гэта робіцца.

    Выдаленне акаўнта Telegram

    Спачатку зайдзіце на сайт my.telegram.org. Там увядзіце ваш нумар і націсніце Next.

    Пасля гэтага ў асабістыя паведамленні ад Telegram вам прыйдзе паведамленне з кодам такога выгляду:

    Код выглядае як набор лацінскіх літар і лічбаў з улікам рэгістра. Яго трэба будзе ўвесці на сайце my.telegram.org. Пасля гэтага вы ўбачыце наступнае меню, у якім трэба націснуць Delete account.

    Пасля гэтага з’явіцца наступнае вялікае паведамленне. Вам трэба націснуць у самым нізе Delete my account.

    Пасля гэтага ўсплыве акно, у якім тлумачыцца, што акаўнт выдаліцца назусім, а перарэгістраваць яго на той жа нумар цягам некалькіх дзён будзе немагчыма. Трэба націснуць Yes, delete my account.

    Пасля гэтага акаўнт выдаліцца і вас вылагініць з яго на ўсіх прыладах. Узнавіць яго пасля гэтага будзе немагчыма, але, як мы тлумачылі раней, гэта не азначае абсалютную бяспеку.

    Стварэнне акаўнта на віртуальны нумар

    Частку гэтай інфармацыі мы ўжо тлумачылі ў нашым вялікім гайдзе пра ананімныя акаўнты, але тут мы засяроджваемся на канкрэтным кейсе — стварэнні акаўнта ў тэлеграме з дапамогай надзейнага сэрвісу віртуальных нумароў.

    Мы абралі сэрвіс JuicySMS, бо ён замежны і не патрабуе ніякай ідэнтыфікацыі асобы. Таксама за нумары ў ім можна плаціць крыптавалютай — і гэты спосаб вельмі рэкамендуецца, калі вы ў Беларусі. Замест яго можна абраць і іншыя сэрвісы — SMS4Sats (Onion-версія) або SMS Pool.

    Спачатку трэба зарэгістравацца, і для гэтага спатрэбіцца толькі email. Вы можаце або зарэгістраваць сабе пастаянны email-адрас (гэта апісана ў нашым гайдзе па рэгістрацыі ананімных акаўнтаў) або скарыстацца сэрвісам часовых email-аў, але ў такім выпадку, калі вы забудзецеся пароль, то цалкам згубіце кантроль над акаўнтам. Рэкамендаваныя сэрвісы «аднаразовых» email — Gueril­la­Mail і EmailOn­Deck.

    Пасля рэгістрацыі ўвайдзіце ў меню, якое знаходзіцца справа зверху і абярыце пункт Add funds.

    Абярыце зручны для вас спосаб аплаты (з Беларусі рэкамендаваныя крыптавалюты або замежная картка). Мінімум — тры даляры.

    Увайдзіце ў праграму Telegram на смартфоне — з камп’ютара зарэгістравацца немагчыма. Націсніце «Дадаць акаўнт» у меню. Прыбярыце птушачку «Сінхранізаваць кантакты».

    Далей абярыце на галоўнай старонцы сэрвісу JuicySMS краіну, на нумар якой вы хочаце зарэгістраваць акаўнт. Націсніце на Telegram.

    Сэрвіс выдасць вам нумар. Вярніцеся ў Telegram і ўвядзіце яго. Пасля дачакайцеся прыходу кода пацвярджэння рэгістрацыі.

    Абярыце сабе імя ў акаўнце. Далей наладзьце акаўнт: увайдзіце ў налады і абярыце максімальныя налады прыватнасці.

    Читайте ещё:

    Медиаэкспертка: «Если бы меня спрашивали, поступать ли сегодня на факультет журналистики — однозначно, безусловно нет»

    Дзмітрыя Семчанку перавялі ў баранавіцкае СІЗА

    Гомелец, які ўжо падаў заяву ў СК на Азаронка, вырашыў прыцягнуць да адказнасці Мукавозчыка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці