• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзмітрыя Семчанку перавялі ў баранавіцкае СІЗА

    Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, асуджанага на тры гады былога супрацоўніка тэлеканала АНТ Дзмітрыя Семчанку перавялі ў СІЗА № 6 г. Баранавічы. Аднак гэты пункт наўрад ці стане канчатковым: хутчэй за ўсё з СІЗА Семчанку будуць пераводзіць далей у калонію.

    Першапачаткова Дзмітрыя Семчанку і ягоную жонку Юлію, таксама дыпламаваную журналістку, затрымалі 15 верасня 2022 года за «рэпосты з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў». Дзмітрыя арыштавалі на 15 сутак — з новай фармулёўкай «за хуліганства». 

    У вызначаны тэрмін Дзмітрыя Семчанку на свабоду не выпусцілі, на яго склалі новы пратакол з наступным адміністрацыйным арыштам «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пазней стала вядома, што супраць журналіста пачалі крымінальную справу на падставе ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. 

    Праваабарончая супольнасць прызнала Дзямітрыя Семчанку палітычным вязнем. 

    23 сакавіка Мінскі гарадскі суд пакараў Дзмітрыя Семчанку трыма гадамі калоніі.

    Напішыце ліст журналісту: Сямчанка Дзмітрый Віктаравіч, 28 жніўня 1983: СІЗА №6, 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258.

    Чытайце яшчэ:

    Дзянісу Івашыну даходзяць толькі заказныя лісты

    «Шкадую, што яна не паспела ўзяць яе ў рукі». Прадалі 15000 экзэмпляраў кнігі Надзеі Мялешкі, якая змагалася з анкалогіяй

    «Знайсьці адваката для палітвязьня амаль нерэальна». Юрыст камэнтуе «зьнікненьне» вядомых палітычных зьняволеных

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці