• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вадзім Заміроўскі: На World Press Photo можа перамагчы добра зробленая human story

    Вадзім Заміроўскі ўваходзіць у ТОР-10 самых вядомых беларускіх фатаграфаў. Нягледзячы на працу на масавых акцыях, кіеўскім Майдане і ў зонах стыхійных маніфестацый, ён застаецца вельмі абаяльным чалавекам і творчай натурай.

    Вадзім Заміроўскі — фотакарэспандэнт партала TUT.BY з 2013 года. Да гэтага працаваў у газетах «Знамя Юности», «Минский курьер», «БелГазета» і агенцтве «Фото ИТАР-ТАСС». Нарадзіўся на Паўночным Каўказе, жыў у Якутыі пераехаў у Мінск у 1991 годзе. Любіць падарожнічаць, гатаваць, ездзіць на ровары і працаваць на сваім хутары.

    Як змянілася фотажурналістыка за апошнія гады?

    — На мой погляд, сучасная фатаграфія стала больш канцэптуальнай. Гэта пранікла ва ўсе жанры фатаграфіі, у тым ліку ў рэпартаж. З аднаго боку, гэта, канешне, добра. Пачалі здымаць глыбокія гісторыі пра людзей, якія могуць быць цікавымі. Тут адразу згадваецца праект Настассі Храловіч пра сляпую дзяўчыну. Гэта такая гісторыя, якая будзе цікава ўсяму свету. І гэта добра, што нашы фатографы навучыліся працаваць з простымі тэмамі, а не толькі ганяцца за навінамі.

    Мне на самой справе троху складаней, бо я сябе не магу аднесці да маладога пакалення фатографаў, якому не дзяўбалі галаву фатаграфічнымі правіламі, законамі, якія былі калісьці. Напрыклад, што ўсё павінна быць рэзкім. Мне складаней перастроіцца, глядзець па-іншаму. Мабыць, таму я менш праектаў здымаю.

    Ёсць і іншы бок медаля. Я супраць такой фотажурналістыкі, пры якой, каб зразумець, пра што ідзе гаворка, трэба прачытаць вялізны тэкст. Магчыма, я думаю старымі стэрэатыпамі, але я лічу, што калі ты глядзіш на здымак у газеце ці ў інтэрнэт-СМІ, то мусіш прачытаць гісторыю па здымках: што, дзе і калі. Калі я без тэксту не разумею, што там адбываецца, то, магчыма, гэта добра для арт-фатаграфіі, для якіх-небудзь іншых галінаў, але не ў фотажурналістыцы.

    Хто такі сапраўдны фатограф у тваім разуменні?

    — Калісьці я пачуў, што фатограф — гэта той, хто надрукаваў сваю кніжку.

    У гэтым ёсць пэўны сэнс. Калі ты не можаш назбіраць матэрыялаў па адной тэме ці проста матэрыялаў на кніжку, то, напэўна, ты не фатограф. Напрыклад, у мяне кнігі няма. Таму можна сказаць, што мой адказ — гэта самакрытыка.

    Гэта азначае, што ў будучыні можна чакаць кнігу «100 лепшых фатаграфій Вадзіма Заміроўскага»?

    — Чаму не? Я думаю, што кожны імкнецца да гэтага.

    Якімі праектамі ты ганарышся, што найбольш значнае зняў, на свой погляд? Над якімі праектамі працуеш і над якімі хацеў бы працаваць?

    — Складанае пытанне. Я тут не буду арыгінальным. Скажу так: лепшае наперадзе. Ёсць у мяне адна распрацоўка. Я не хацеў бы раскрываць тэму. Скажу толькі, што яна звязана з падзеямі ва Украіне.

    Ведаеш, я мала здымаю праекты. Магчыма, гэта не вельмі добра, але асабліва не хапае часу займацца доўгатэрміновымі праектамі. І таму іх, нажаль, не так шмат. З апошняга, што мне падабаецца, як я зрабіў — гэта паездка з валанцёрамі на Данбас. Канешне, было б цудоўна з’ездзіць яшчэ і дапоўніць гэты матэрыял. Гэты праект мне падабаецца і, калі будзем рабіць выніковую выставу ў галерэі TUT.BY і ад кожнага з удзельнікаў будзе па праекту, то ад мяне будзе менавіта гэты праект.

    Што больш важна для фатографа: валодаць тэхнікай альбо мець уласную візуальную мову?

    — Канешне, мець уласную візуальную мову. Хтосьці з настаўнікаў распавядаў гісторыю пра тое, як працы адной вучаніцы вельмі падабаліся настаўніку. Там было ўсё ў адным стылі, нярэзка. Калі ў яе запыталі, чаму ў такім стылі яна здымае, то аказалася, што ў яе наўпрост стаялі такія наладкі на камеры. Чалавек не ведаў добра, як карыстацца камерай, але пры гэтым рабіў крутыя фатаграфіі.

    Свой стыль — гэта і ёсць візуальная мова, якая важней, чым валоданне тэхнічнымі аспектамі фатаграфіі. Ну і, канешне, залежыць ад таго, хто глядзіць. Напрыклад, я пазнаю стыль Дзімы Брушко, Сашы Васюковіча. А другі чалавек, які не звязаны з фатаграфіяй, не адсочвае ўлюбёных фотааўтараў, можа іх па стылю і не пазнаць.

    Што ты ніколі не пагадзіўся б здымаць з‑за этычных момантаў?

    — Тут адразу не адкажаш… Самую жахлівую карціну можна зняць без дробязяў, каб гэта не выглядала як крыміналістычная фатаграфія. Можна гэта зрабіць па-мастацку і паказаць страх без прамой алюзіі. Так і трэба рабіць, бо аб’ектыў — гэта, па сутнасці, вочы другіх людзей. Калі б быў нейкі крызісны момант і ў мяне паўстала пытанне здымаць альбо дапамагаць, то, мабыць, я паспрабаваў бы дапамагчы і ўжо потым пачаў бы здымаць, калі была б магчымасць. А не наадварот.

    —Ты такі бясстрашны ці можаш кантраляваць сабе ў надзвычайных сітуацыях?

    — Я — як усе нармальныя людзі. Хочаш раскажу пра нядаўні пярэпалах? Рабілі спецпраект пра балоты, пра зборшчыкаў клюквы. Начавалі ў намётах. Месцы глухія. Ноччу нехта стаў грукацца ў намёт. Мы былі ўпэўненыя, што гэта нейкія бадзяжныя людзі і зараз нас будуць біць ці яшчэ што такое адбудзецца. Я і іншыя хлопцы відавочна пачалі панікаваць, кожны штосьці сказаў і пры гэтым кожнаму здавалася, што адгукаюцца і гамоняць людзі, якія за намётам стаяць. То-бок мы адзін аднаго не пачулі і не пазналі. Выбеглі з намётаў, а там янот. Ён не напужаўся, хоць людзей бачыў упершыню. І не збіраўся нават уцякаць. Нам трэба было прыкласці намаганні, каб яго выгнаць.

    Як ты думаеш, што трэба зняць фатографу з Беларусі, каб атрымаць  узнагароду World Press Pho­to?

    — Добрае пытанне. Думаю, калі б я ведаў, то ўжо зняў бы. Я не ведаю дакладна, але думаю, што гэта мусіць быць добра зробленая human sto­ry. На конкурс прапануюцца і часцяком перамагаюць здымкі пра такія глабальныя праблемы, як войны, бежанцы і гэтак далей. У нас такіх навінаў амаль няма, таму, я думаю, што гэта мусіць быць human sto­ry, добры, чалавечны і якасны праект пра людзей.

    Фота Сяргея Міхаленкі (1), Сяргея Грыца (3) і з хатняга архіва Вадзіма Заміроўкага (2)

    Сяргей Гудзілін: У 2016‑м будзем паболей здзіўляць адзін аднаго!

    Адар’я Гуштын і Ягор Марціновіч «Адначасова пішам хвалебныя оды і зневажаем людзей»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці