• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вынікі 2015 года. «Прэс-клуб Беларусь»

    Адметнай з’явай 2015 года, безумоўна, стаў “Прэс-клуб Беларусь”, якія зладзіў больш за дзесяць адкрытых лекцый і майстар-класаў для журналістаў у Мінску. Прэс-служба ГА “БАЖ” папрасіла кіраўніцу ўстановы Юлію Слуцкую расказаць пра вынікі працы ў гэтым годзе, а таксама падзяліцца сваімі назіраннямі за беларускай медыясферай ды пажаданнямі калегам.

    Вынікі года для “Прэс-клуба Беларусь”

    – Галоўны наш плён гэтага года – больш за дзесяць адкрытых лекцый і майстар-класаў сусветнавядомых медыяперсон для беларускіх журналістаў. Таксама вельмі важна, што гэта былі не проста лекцыі, але і пачатак шчыльных кантактаў паміж беларускімі журналістамі і замежнымі выданнямі.

    Яскравым прыкладам гэтага з’яўляецца Энджалі Лістан, якая паказала беларускім журналістам магчымасці “Guardian’s New East Net­work”, што пачала працаваць з нашай часткай свету і зрабіла адмысловы медыяпраект. Энджалі не толькі сказала: “Нам у “Guardian” можна пісаць”, але і правяла майстар-клас пра тое, як гэта рабіць, як анансаваць матэрыялы і г. д. І я ведаю ўжо як мінімум пяць беларускіх журналістаў, якія супрацоўнічаюць з “Guardian”.

    Яшчэ адзін такі прыклад – прыезд у Беларусь прадстаўніка дацкага канцэрна “Poli­tiken”. Ён распавядаў, як іх канцэрн друкаваных медыя рыхтаваўся да пераходу “на лічбу”. Ён з’ехаў, але мы намераныя працягнуць з ім супрацоўніцтва, бо паспяховы пераход у лічбавы свет – вельмі важная задача для шмат якіх беларускіх СМІ. Гэта той плён, які быў сгенераваны сёлета.

    Другое, што я лічу вельмі важным, – усе нашы мерапрыемствы з’яўляюцца адкрытымі. У нас таксама ёсць адкрытая электронная рэгістрацыя на кожнае мерапрыемства, з дапамогай якой мы можам бачыць, хто да нас прыходзіць. І мяне вельмі радуе, што там ёсць не толькі журналісты недзяржаўных выданняў.

    Ну і трэцім плёнам года з’яўляецца атрыманне намі афіцыйнай рэгістрацыі ў Беларусі. Спадзяюся, дзякуючы гэтаму ў наступным годзе мы зможам зрабіць яшчэ больш. У нас запланавана яшчэ больш лекцый, яшчэ больш майстар-класаў і некаторыя неспадзяванкі, пра якія пакуль мы казаць не будзем.

    Тэндэнцыі ў медыяферы

    На жаль, галоўная тэндэнцыя беларускага медыярынку працягваецца ўжо некалькі дзесяцігоддзяў. Гэта вельмі слабое развіццё самога рынку і выкідванне з яго шмат якіх СМІ. Гэта тэндэнцыя, на жаль, нясе вельмі шмат наступстваў для СМІ, і не толькі незалежных. Бо адсутнасць рынку, адсутнасць канкурэнцыі – гэта кепская з’ява абсалютна для ўсіх.

    Але другая вельмі магутная тэндэнцыя, якая з кожным днём узмацняе свой уплыў, – гэта развіццё інтэрнэт-прасторы, павелічэнне мажлівасцяў для медыя ў інтэрнэце, імклівы рост інтэрнэт-аўдыторыі. І з гэтай тэндэнцыі таксама вынікае выклік нашым медыя, бо ў лічбавым свеце зусім іншыя законы і правілы. І мне падаецца, што большасць беларускіх СМІ недастаткова валодаюць навыкамі працы на гэтым рынку. Таму нам усім трэба вучыцца, і я спадзяюся, што праз “Прэс-клуб Беларусь” у наступным годзе гэтую тэму атрымаецца працягнуць.

    Пажаданні

    Усім калегам я жадаю ўнутранай свабоды і вольнага рынку звонку. Калі будзе гэта, будзе расці наша прафесійнае майстэрства, і мы будзем атрымліваць радасць ад нашай працы і ад таго, што яна даходзіць на нашых чытачоў, слухачоў і гледачоў.

    Вынікі 2015 года. Папаўненні ў журналісцкіх сем’ях

    Вынікі 2015 года. Штрафы фрылансерам

    Вынікі 2015 года. Камісія па этыцы

    Вынікі 2015 года. Служба і прафесія Антона Сурапіна

    Вынікі 2015 года. Чым жыла Mediakritika.by

    Вынікі 2015 года. Два шляхі “Белорусов и рынка”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці