• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З’явіўся сайт, які дапаможа беларусам з легалізацыяй за мяжой

    Аператыўны адказ на рашэнне уладаў, што пазбаўляе правы з’ехаўшых беларусаў: запрацаваў сайт pashpart.org. Там можна знайсці інфармацыю пра легалізацыю ў розных краінах.

    — Гэта старонка створана ў сувязі з указам №278 ад 4 верасня 2023 г., які выключае права беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, атрымліваць новыя пашпарты ці прадаўжаць тэрмін дзеяння старых у дыпрадстаўніцтвах, — пішуць ініцыятары стварэння рэсурса.

    На сайце можна знайсці спіс краін, якія прапануюць праграмы па наданні статусу рэзідэнта для замежнікаў. Там жа ўтрымліваецца дэтальная інструкцыя аб тым, як правільна падаць запыт на атрыманне пашпарта за мяжой.

    Як адзначаецца, сайт створаны з дапамогай офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета і Народных амбасадаў Беларусі.

    Нагадаем, на мінулым тыдні было прынята рашэнне не выдаваць пашпарты і не працягваць тэрмін іх дзеяння за мяжой. Цяпер новыя дакументы беларусы змогуць атрымаць толькі ў органах унутраных спраў па месцы апошняй рэгістрацыі па месцы жыхарства.

    Чытайце яшчэ:

    «Мне зрабілі казачна хутка — літаральна за пару дзён». Як беларусу памяняць пашпарт за мяжой і якая ёсьць альтэрнатыва

    «Германія стала ідэальным месцам, каб пачаць з нуля». Гісторыя беларускага журналіста, які вырашыў кардынальна змяніць прафесію, а разам з ёй і жыццё

    Як беларускім эмігрантам легалізаваць дзяцей, якія нарадзіліся ў Польшчы і Літве? Даведаліся падрабязнасьці ў бацькоў і юрысткі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці