• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Злом стандартаў: мінская пракуратура змагаецца з экстрэмісцкім “рускім мірам”

    Пракуратура Мінска выявіла на шэрагу беларускіх інтэрнет-пляцоўках факты прапаноў друкаваных выданняў, уключаных у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Галоўная адметнасць у тым, што гэта кнігі, якія прапагандуюць перавагу так званага “рускага міра”.    

    Згодна з часткай 1 артыкула 19 нядаўна абноўленага закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», пад пагрозай крымінальнага пераследу забараняюцца выраб, выданне, распаўсюд, захоўванне, перавозка, публічная дэманстрацыя экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Інфармацыйная прадукцыя, прызнаная такой судовай інстанцыяй, падлягае ўключэнню ў адпаведны “чорны спіс”, які змешчаны і пастаянна абнаўляецца на сайце Міністэрства інфармацыі.

    У гэтым пераліку ўжо больш за 1000 розных матэрыялаў, асабліва актыўна ён пашыраўся цягам апошніх двух гадоў, калі ўлады пачалі татальную зачыстку незалежных СМІ, рэсурсаў грамадзянскай супольнасці, “нелаяльных” тэлеграм-каналаў і нават дваровых чатаў.

    У верасні апгрэйду яшчэ не было, апошні запіс датаваны канцом жніўня: суд Салігорскага раёна запісаў у “экстрэмісты”  тэлеграм-чат страйкаму прадпрыемства “Беларуськалій” «Мы — шахтёры».         

    Тым часам пошук ворагаў не спыняецца і, здараецца, мае зусім нечаканы працяг. Так, паводле паведамлення пракуратуры, падчас маніторынгу сеціва выяўленыя карыстальнікі некалькіх рэсурсаў, якія прапаноўвалі выданні з рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    У прыватнасці, на сайце ay.by прадстаўленыя творы расійскіх “даследчыкаў”, якія спецыялізуюцца на “палітычнай канспіралогіі” – таемнае і яўнае змаганне “вар’яцкага” Захаду супраць “адухоўленай” Расіі. Гэта кнігі «Война с внутренним врагом» Алега Платонава,  «Велес — Бог русов. Неизвестная история русского народа» Аляксандра Бялова і двухтомнік «Время суда, или от экуменизма к церкве антихриста” Валерыя Філімонава (верагодна, пісалася без карэктуры, бо як патлумачыць памылку ў слове “церкви”). Усе гэтыя творы яшчэ раней прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі матэрыяламі і забароненыя для продажу і тыражавання.   

    З анатацыі да кнігі “Война с внутренним врагом” Алега Платонава: “После долгих лет молчания, вызванного необходимостью соблюдать конспирацию, автор получил возможность опубликовать важные сведения о деятельности подрывных антирусских организаций, финансируемых США и их западноевропейскими сателлитами. Большое внимание уделено отражению событий, связанных с подрывной деятельностью внутренних врагов, прежде всего либералов, масонов, сионистов и еврейских экстремистов, сеющих национальную рознь и пытающихся возвыситься над народами России. Автор приводит многочисленные факты чудовищных преступлений, собранные им во время многолетних исследований тайных обществ и сект”.

    Акрамя таго, нягледзячы на адпаведнае рашэнне суда Савецкага раёна  Мінска аб прызнанні “экстрэмісцкай літаратурай”, у інтэрнэт-краме svet-favora.by дагэтуль прадаецца кніга протаіерэя Рускай праваслаўнай царквы Алега Чакрыгіна «Кто мы: христиане или иудеи?».

    З анатацыі да кнігі  Алега Чакрыгіна «Кто мы: христиане или иудеи?»: “Так как же всё таки произошло, что из последователей Христа мы превратились в его гонителей? Ответ на поверхности. Иудаизм — это религия денег, потому что главная иудейская святыня — деньги! Посему не обманывайте себя. Христиане не могут быть успешны в этом мире. Успешны здесь только дети диавола. Цель нашей жизни – следовать за Христом и исполнять его заповеди. Он хочет, чтобы мы были не просто «православными», а православными христианами, которые прославляли бы Бога не своими песнопениями, а христианской жизнью. В этом заключена цель нашей жизни, а не в правильном прославлении Бога»…

    У парадку рэагавання пракуратура Мінска вынесла прадпісанні кіраўнікам арганізацый, якія гандлявалі экстрэмісцкай літаратурай, запатрабаваўшы  “неадкладна ліквідаваць выяўленыя парушэнні заканадаўства” і выключыць прапановы продажу названых выданняў.

    На падставе фактаў распаўсюду згаданай інфармацыйнай прадукцыі ініцыяваны судовы працэс паводле ч. 2 арт. 19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. 

    Сучасная Беларусь стала існуе ў арбіце “рускага міра”, ідэалагічнымі лякаламі якога карыстаецца і палітычнае кіраўніцтва, і афіцыйная прапаганда, і пэўная частка насельніцтва. Таму сам па сабе факт пракурорскага абмежавання на абарот літаратуры шавіністычнага зместу адметны, хоць наўрад ці будзе мець істотныя наступствы як для парушальнікаў экстрэмісцкага заканадаўства, так і для расійскіх аўтараў.

    Такія опусы масава выстаўляюцца ў кнігарнях па ўсёй Расіі і ва ўмовах дзіравых саюзных межаў аматарам падобных “расследаванняў” на тэму вялікадзяржаўна-праваслаўных скрэпаў не складзе цяжкасцяў іх набыць проста з вітрыны.     

    Чытайце яшчэ:

    «З 24 лютага беларусы сталі менш давяраць сацсеткам і Telegram-каналам». Вынікі даследавання па лічбавай бяспецы беларусаў

    «Вы — неверагодныя людзі». Дар’я Чульцова падзякавала ўсім за падтрымку

    Будні прафанацыі: як “саўбелаўскія” прапагандысты сталі хэдлайнерамі Дня беларускага пісьменства

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці