• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жыхары Чавусаў зноў скардзяцца на “добраахвотна-прымусовую” падпіску на мясцовую раёнку

    Жыхар горада Чавусы размясціў у сацыяльных сетках запіс, у якім выказаў свае абурэнне практыкай прымусовай падпіскі на раённую газету “Іскра”.

    “У Чавусах і Чавускім раёне на працоўных месцах зноў сталі настойліва прасіць аформіць падпіску на раённую газету «Іскра». І не забыцца даць справаздачу, падаўшы працадаўцу квітанцыю, у доказ выканання. Гэта патрабаванне прадыктавана, вядома, не клопатам аб нашай адукацыі і інфармаванасці. Усё значна прасцей: гэтую «прэсу», якую добраахвотна наўрад ці хто б стаў выпісваць, трэба неяк ўтрымліваць. Самы просты спосаб — з нашых кішэняў”.

    Аўтар пабліка піша, што апошнім часам кошт месячнай падпіскі на дзяржаўную раённую газету “Іскра” вырас з 5,90 рублёў да 6.50 рублёў, пры гэтым працаўнікі розных арганізацый скардзяцца на тое, што падпіску патрабуюць рабіць мінімум на 3 месяцы.

    “Штучнае накручванне падпісак і, як следства, павелічэнне тыражу газеты. Работнікаў многіх дзяржаўных устаноў, пад пагрозай звальнення ці пазбаўлення прэмій прымушаюць выпісваць шэраг перыядычных выданняў, у тым ліку і «Іскру». Гэта падрывае прэстыж газеты і прыніжае тых, хто вымушаны супраць сваёй волі яе выпісваць”, — выказвае свае меркаванне аўтар допісу. Таксама ён дае шэраг парад, як адмовіцца ад прымусовай падпіскі.

    Падчас веснавой падпісной кампаніі жыхары Чавус ужо выказвалі свае абурэнне існуючай у раёне практыкай “добраахвотна-прымусовай” падпіскі на дзяржаўныя перыядычныя выданні.

    “Падпіска ажыццяўляецца строга добраахвотна і пад подпіс. Хто не падпісаўся — мінус прэмія. Адмовіцца немагчыма”, — напісаў тады ў каментарах адзін з жыхароў раёна.

    У Чавусах працуюць толькі дзве прамысловыя арганізацыі — ААТ «Чавускі завод жалезабетонных вырабаў» і Чавускі УКП «Жылкамгас», таксама дзейнічаюць два невялікія вытворчыя ўчасткі Чавускага райспажыўтаварыства і ААТ “Бабуліна крынка”. Шмат месцічаў працуе ў разнастайных бюджэтных арганізацыях, дзе адмовіцца ад “добраахвотна-прымусовай” падпіскі на дзяржаўныя газеты вельмі цяжка, бо людзі баяцца згубіць працу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці