• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вызвалены з калоніі расказаў, як катуюць Ігара Лосіка і Анджэя Пачобута

    Мужчына, які нядаўна вызваліўся з наваполацкай калоніі, расказаў «Радыё Свабода» аб тым, каго з палітвязняў бачыў у няволі і што чуў пра здзекі з іншых.

    журналісты Ігар Лосік і Анджэй Пачобут у наваполацкай калоніі

    Вызвалены, які пажадаў застацца ананімным, трапіў за краты спачатку паводле наркатычнага артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу, а затым – паводле палітычнага артыкулу 130, але заяўляе аб сваёй невінаватасці. Ён расказвае, што да яго ранкам 10 жніўня 2021 года прыйшлі з ператрусам, шукалі нацыянальную сімволіку і аглядалі тэлефон, нічога не знайшлі, але заявілі, што знайшлі крыху сухога лісця дзікіх канопляў. Цікавіліся братам, які быў больш актыўным у пратэстах.

    Асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі», адпусцілі з залі суда і тут жа затрымалі за распальванне варожасці, прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму. Мужчына падаваў скаргу, тэрміну не змянілі.

    У траўні 2022 года ён трапіў у наваполацкую папраўчую калонію № 1 і атрымаў жоўтую бірку «схільнага да экстрэмізму». Да пачатку 2024 года працаваў на прамзоне шэсць дзён на тыдзень, затым увялі пяцідзённы працоўны тыдзень. Разбіраў кабелі і драты: вымаў медную сарцавіну, а абалонку спальваў. Гэта, кажа былы зняволены, самая шкодная вытворчасць, ад такой працы ў яго пачалі крышыцца зубы. За працу плацілі каля 2 рублёў на месяц. Некалькі разоў трапляў у штрафны ізалятар за тое, што нібыта не павітаўся ці не пагаліўся.

    Зняволены бачыў у калоніі вядомых палітвязняў, якіх пазбавілі сувязі з вонкавым светам (рэжым інкамунікада): Віктара Бабарыку, Ігара Лосіка і Анджэя Пачобута. Усе трое моцна схуднелі, усіх траіх кідаюць у памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

    Пра Бабарыку былы вязень расказваў, што некаторыя бачылі, як той выглядаў пасля збіцця больш за год таму. Сёлета ў красавіку Бабарыку было вельмі кепска, яго вывозілі ў гарадскую лякарню і вярнулі назад у ПКТ.

    З Лосікам былы зняволены быў у адным бараку і працаваў разам на разбіранні кабеляў. Да Лосіка не пускалі адваката і не аддавалі яму лістоў:

    «Здзекаваліся, калі нібыта дазволілі перапіску з жонкай, але насамрэч ніякіх лістоў Ігар не атрымліваў. Убачылі слабое месца – сувязь з роднымі. І б’юць у гэтую кропку».

    Пасля спробы самагубства ў мінулым красавіку Лосіка змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, з таго часу ён збольшага ў адзіночцы: як толькі вызваляць, кідаюць назад за «адмову чысціць прыбіральні»; Ігар Лосік быў у ПКТ прынамсі чатыры разы. Часам да яго падсаджваюць «актывістаў», якія спрабуюць вывесці яго на размову. Лосік у цяжкім псіхалагічным стане, непакоіцца за дачку і зняволеную жонку. Паводле суразмоўцы радыё «Свабода», да Лосіка прыязджалі супрацоўнікі КДБ, прымушалі пісаць прызнанне.

    Пра Пачобута мужчына выказваецца як пра вельмі моцнага і маральна трывалага чалавека, але адзначае, што ён мае праблемы з сэрцам і высокі ціск. Мужчына нейкі час быў у адным атрадзе з Пачобутам, але кажа, што цяпер журналіста пастаянна трымаюць у ПКТ. Паміж перыядамі ў ПКТ Пачобута на 1–2 дні кладуць у медсанчастку нібы на абследаванне, але суразмоўца перакананы, што за такі час нічога не паспеюць абследаваць.

    За кантакты з Пачобутам і Бабарыкам іншым зняволеным пагражаюць санкцыямі, то бок змяшчэннем у ПКТ. Таму іншыя вязні баяцца з імі нават вітацца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці