• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак Алесю Марчанку, асуджанаму па абвінавачанні ў супрацы з «Белсатам»

    Вярхоўны суд 4 чэрвеня разгледзеў апеляцыйную скаргу асуджанага да зняволення Алеся Марчанкі. Суддзя Вярхоўнага суда Аляксей Хлышчанкоў пакінуў вырак у сіле, а скаргу без задавальнення.

    Алесь Марчанка журналіст за кратамі

    Відэааператар Алесь Марчанка. Фота: з асабістай старонкі ў Face­book

    Крымінальная справа паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні) разглядалася ў Мінскім гарадскім судзе. Судовы працэс ў дачыненні былога супрацоўніка тэлеканала «Белсат» Алеся Марчанкі распачаўся 25 сакавіка 2024 года.

    Праз тыдзень, 2 красавіка, суддзя Святлана Макарэвіч агучыла абвінаваўчы вердыкт: тры гады пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі агульнага рэжыму.

    Алесь (Аляксандр) Марчанка быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 19 кастрычніка 2023 года. Пасля затрымання ён адбыў два адміністрацыйныя артышты па 15 сутак. Праваабаронцам вядома, што другі з іх быў прызначаны 3 лістапада судом Цэнтральнага раёна Мінска. Тады суддзя Юлляна Шчэрба прызнала 63-гадовага Марчанку вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП). Пакуль мужчына знаходзіўся пад арыштам, сілавікі знайшлі падставы для крымінальнага пераследу.

    28 сакавіка 2024 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Алеся Марчанку палітычным вязнем.

    Пасля вынясення прысуду яшчэ да разгляду апеляцыйнай скаргі Вярхоўным судом мужчыну перавялі з мінскага следчага ізалятара ў Магілёў — у СІЗА пры турме № 4. 

    Вядома, што яшчэ ў лістападзе 2018 года Алесем Марчанкам цікавіліся, меркавана, супрацоўнікі КДБ. Спачатку яму тэлефанавалі і запрашалі «паразмаўляць». У адказ на просьбу даслаць афіцыйную позву прагучала пагроза: «Не хотите по-хорошему — будет по-плохому». У той самы дзень людзі ў цывільным прыязжалі дадому да Марчанкі, але яго не заспелі. Праз жонку яны зноў перадалі запрашэнне на «размову», але ніякай позвы не пакінулі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці