• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту Вячаславу Лазараву інкрымінуюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», ён у СІЗА

    Нагадаем, затрыманне Вячаслава адбылося 9 лютага. Спачатку Лазарава павезлі ў Следчы камітэт, і амаль суткі родныя не ведалі пра далейшы ягоны лёс

    Мужчына знаходзіцца ў следчым ізалятары № 2 Віцебска. Яго затрымалі 9 лютага. Толькі праз два дні пошукаў сваякі змаглі даведацца, што ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Доўгі час яны не маглі высветліць прычыну затрымання.

    14 лютага праграмны каардынатар Камітэта абароны журналістаў (CPJ) у Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід запатрабавала назваць прычыну затрымання або неадкладна вызваліць журналіста.

    «Беларускія ўлады працягваюць затрымліваць журналістаў у абстаноўцы поўнай сакрэтнасці, без абнародавання якой-небудзь інфармацыі аб іх справе», — адзначыла яна.

    Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у няволі знаходзяцца 33 прадстаўнікі медыя.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2023 годзе, спіс зняволеных

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці