• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту «КП у Беларусі» Генадзю Мажэйку прад’явілі абвінавачванне па крымінальных артыкулах

    Журналісту «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзю Мажэйку прад'явілі абвінавачванне, яму ставяць у віну два артыкулы КК: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні і аб абразе прадстаўніка ўлады, паведамляе "Ніша Ніва".

    Генадзь ў жодзінскім СІЗА ў камеры з карантынам па каранавірусе, яго нельга наведваць адвакатам і сваякам, таксама яму забаронена перадаваць перадачы.

    Журналіста «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзя Мажэйку затрымалі ў ноч на 2 кастрычніка.

    Паводле слоў маці журналіста, 1 кастрычніка ў кватэры яе сына па месцы жыхарства на працягу дзвюх з паловай гадзін супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус. У пастанове былі пазначаныя артыкулы 130 і 369 Крымінальнага кодэксу аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні і абразе прадстаўніка ўлады.

    29 верасня пасля выхаду артыкула пра Андрэя Зельцара Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала доступ да сайта kp.by. Згодна з каментаром ведамства, такое рашэнне прынятае ў сувязі з тым, што выданне абнародавала інфармацыю, «якая садзейнічае фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспецы».

    «Прааналізаваўшы падзеі апошняга года і асабліва апошняга тыдня, «Комсомольская правда» прыняла рашэнне закрыць сваё прадстаўніцтва ў Мінску ЗАТ «БелКП-ПРЕСС». Усім супрацоўнікам будуць выплачаныя грашовыя кампенсацыі або прапанавана праца на іншых прадпрыемствах КП», — гаварылася ў афіцыйнай заяве рэдкалегіі «Комсомольской правды».

    ЗАТ «БелКП-Прэс» было зарэгістравана ў Беларусі 6 кастрычніка 1994 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці