• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Галіну Абакунчык пакаралі штрафам у 25 базавых велічынь

    Суд горада Оршы пакараў акрэдытаваную ў МЗС Беларусі журналістку "Радыё Свабода" Галіну Абакунчык штрафам у 25 базавых велічынь.

    «Суддзя выконваў загад, каб апраўдаць неяк гэтае беззаконне. З майго боку не было супраць праўных дзеянняў. Але суд не прыняў гэта да ўвагі, не дазволілі выклікаць нават сведкаў з майго боку. Учора мне сказалі, што рашэнне пра маё затрыманне прамалася на высокім узроўні. Гэтая акцыя пераследу скіраваная на запалохванне журналістаў!», — заявіла журналістка «Радыё Свабода» Галіна Абакунчык прэс-службе ГА «БАЖ» пасля абвяшчэння прысуду.

    Галіну Абакунчык затрымлівалі падчас «хапуну», сілай заштурхнулі ў машыну, ні з чым не знаёмілі, прымусілі распрануцца, усе рэчы забралі. Суд адхіліў хадайніцтва аб выкліку сведак.

    «Супрацоўнікі амапу проста гвалтам схапілі і пацягнулі нас у машыну. Журналісцкае пасведчанне ніхто нават не глядзеў. у камеры нас спачатку трымалі больш за 3 гадзіны, пры гэтым гаварылі, што мы не затрыманыя. Паводзіліся бесцырымонна і груба. У дргуім аддзяленні міліцыі завялі на вобшук, забралі ўсе рэчы і толькі пасля гэтага прыйшлі з пратколам.

    Я лічу, што гэта беззаконне, якое было магчыма, хіба, у сталінскія часы. Цяпер толькі што не страляюць.

    Міліцыя вядзе вайну з інфармацыяй. Міліцыя сёння гарант беззаконня. Ніхто міліцыю не дыскрэдытуе, яна сама гэта робіць. Тыя парадкі, якімі карыстаюцца міліцыянты — гэта проста 1937‑ы год», — заявіла падчас суда спадарыня Галіна Абакунчык.

    Галіну Абакунчык затрымалі ўчора падчас акцыі пратэсту ў Оршы. Ноч журналістка правялі ў пастарунку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці