Журналістам на саміце НАТА дораць чыпсы скандальнага вытворцы, лыжку мёду і цішоткі з іранічнымі надпісамі пра Вільню
Журналісты, акрэдытаваныя на саміт НАТА ў Вільні, атрымліваюць па два пакункі падарункаў. У іх зазірнулі журналісты 15min.lt, піша «Наша Ніва».
Журналісты, якія прыязджаюць у будынак Litexpo, дзе будуць збірацца лідары заходніх краін, атрымліваюць па два пакеты падарункаў. У адным — розныя прадукты. Сярод іх — дзве пачкі чыпсаў Chazz. На гэты раз — са смакам мяснога асарці і ўкраінскага баршчу. Але раней літоўскі вытворца стаў скандальна знакамітым не толькі ў Літве, калі выпусціў чыпсы са смакам похвы і чэлеса.
Таксама ў пакунках для журналістаў — бутэлька вады, бярозавы сок, ягадныя прысмакі, цёмны шакалад з украінскім гербам на ўпакоўцы, маленькая лыжка мёду.
Акрамя таго, журналісты атрымалі цішоткі з надпісам з аднаго боку «Я не ведаў, дзе Вільня. На шчасце, там праходзіў саміт НАТА» і надпісам «Вільня неверагодна цудоўная» — з іншага.
Чытайце яшчэ:
Забрать нельзя оставить. Как белорусская журналистка возвращала свой автомобиль из Украины
Журналіст Караль Гусеніца: Падзеі ў Беларусі ў 2020-ым былі важныя для палякаў праз агульнага ворага — Расію
Mediakritika ладзіць апытанне пра прафесійныя стандарты ў медыя. БАЖ заклікае калег прайсці апытанне