• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста светлагорскага «Ранка» аштрафавалі

    Суддзя Светлагорскага раёна Галіна Гулевіч прысудзіла журналісту светлагорскага  інфармацыйнага цэнтра «Ранак» Андрэю Ліпскаму штраф у 20 базавых велічынь і канфіскацыю смартфона. Пра гэта распавяла гомельская «Вясна».

    Як паведамляюць праваабаронцы, 2 жніўня ў кватэры Андрэя Ліпскага прайшоў ператрус. Журналіста абвінавачвалі у  «знявазе і пагрозах у Telegram-чаце ў адрас супрацоўніка Следчага камітэта». У выніку канфіскавалі два смартфона: уласна рэпарцёра і яго маленькай дачкі.

    Пасля вобыску Ліпскага даставілі ў РАУС, дзе склалі ратакол пра «экстрэмісцкія матэрыялы». Падставай сталі падпіскі на групы «Жыве Беларусь» і «Телеканал «Прямий» у YouTube, а таксама на  групу «Чай с малиновым вареньем» ў сацсетцы «У кантакце». Усе гэтыя групы беларускія ўлады ўнеслі ў спіс «экстрэмісцкіх». Да суда Андрэй Ліпскі  трапіў у ізалятар часовага ўтрымання Светлагорскага РАУС.

    3 жніўня, усё тая ж журналісту прысудзілі штраф у 20 базавых велічынь і канфіскацыю смартфона у прыбытак дзяржаве.

    Праблемы ў інфармацыйнага цэнтра «Ранак» пачаліся 9 чэрвеня бягучага года, калі сілавікі ГУБАЗіКа затрымалі дзевяць супрацоўнікаў «Ранак-медыя» і «Ранак-рэклама».

    Пасля маштабнага ціску супрацоўнікі «Ранак-медыя» і «Ранак-рэклама» пачалі звальняцца, сярод іх і тыя, хто меў непасрэднае дачыненне да журналісцкай працы.

    Афіцыйнай прычынай адміністрацыйнага пераследу супрацоўнікаў медыя назвалі нібыта подпісы на групу «Светлік. Светлагорск» у сацсетцы «Одноклассники», хоць яна, наколькі вядома, не ўнесеная ў спіс «экстрэмісцкіх».

    Абазнаная ў сітуацыі крыніца схільная лічыць, што сапраўдны матыў палягае ў асвятленні тэлекампаніяй аварыі на заводзе беленай цэлюлозы Светлагорскага цэлюлозна-картоннага камбіната, якая здарылася 7 чэрвеня і ў выніку якой загінулі трое работнікаў завода. Тэлекампанія першай паведаміла пра надзвычайнае здарэнне з выбухам і чалавечымі ахвярамі.

    Прыватная тэлерадыёкампанія «Ранак» была заснаваная ў Светлагорску два дзесяцігоддзі таму прадпрымальнікам Ігарам Кашлікавым. Высілкамі дырэктара неўзабаве тут утварылі яшчэ і прыватнае прадпрыемства «Ранак-рэклама». Займаліся рэкламай, паліграфіяй, СМІ. У рэгіёне ТРК стала заўважнай інфармацыйнай структурай. Паводле яе ўласных ацэнак, аўдыторыя кампаніі — гэта 100 тысяч жыхароў горада і раёна. Дарэчы, практыку інфармавання насельніцтва тэлерадыёкампаніяй вывучалі нават дэпутаты мясцовых саветаў, наведваючы створаны тут медыяхаб «Гарышча» (па-руску — «Чердак»).

    Заснавальнік і ўласнік кампаніі Ігар Кашлікаў праз прэтэнзіі падатковай службы ў 2021 годзе пакінуў межы Беларусі, даверыўшы выконваць абавязкі кіраўніка  галоўнаму рэдактару Вадзіму Вежнаўцу.

    Чытайце яшчэ:

    Ужо дома: міліцыя адпусціла рэдактарку светлагорскай кампаніі «Ранак»

    Сёння стала вядома пра затрыманне тры дні таму журналіста-фрылансера

    Озираясь на три года назад. Репортерский взгляд на август-2020

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці