• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Андрэя Пачобута пачнуць судзіць 28 лістапада

    Справу гродзенскага журналіста і сябра "Саюзу палякаў" у Беларусі пачнуць разглядаць у Гродзенскім абласным судзе 28 лістапада. Суддзя — Дзмітрый Бубенчык. 

    Андрэя абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (здзяйсненне групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці, і здзяйснення наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).

    Палітвязня затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне. Увосень 2021 года Пачобут адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. 4 кастрычніка КДБ дадаў журналіста ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

    Чытайце яшчэ:

    Зміцер Лупач: Я спаліў за сабой усе масты і вярнуцца не магу пры гэтай уладзе

    «Каб вызвалілі Дашу, яму было б значна лягчэй». Ігар Лосік вельмі трывожыцца за жонку

    Праваабаронцу Насту Лойку зноў арыштавалі на 15 сутак. Супраць яе ўжывалі катаванні

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці