Журналіст з Люксембурга даехаў да Украіны на ровары, каб дапамагчы сродкамі
Мішэль Мартэн ладзіць дабрачынны велатур з пачатку ліпеня і ўжо даехаў да Вінніцы. Акрамя збору сродкаў, мужчына дапамагае развіваць харкаўскі праект, які займаецца пакаваннем сухпайкоў, а таксама падтрымлівае рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей у Карпатах, са спасылкай на «Украінскую праўду» піша «Наша Ніва».
Пра свой велатур Мішэль піша ва ўласным блогу. Мужчына распавёў, што гэтым летам планаваў велатур у Стамбул. Але ў снежні мінулага года яму прапанавалі суправаджаць грамадскую арганізацыю L’ukraine asbl у аўтакалоне з Люксембурга ва Украіну.
«Калі я стаяў на назіральнай пляцоўцы ў Кіеве неўзабаве пасля Каляд і глядзеў уніз на Дняпро, я зразумеў, нягледзячы на паветраную трывогу: сюды трэба вярнуцца летам 2023 года. Таму я ўзяў адпачынак і 1 ліпеня адправіўся ў дабрачынны велатур з Люксембурга ў Кіеў. Гэта знак салідарнасці з выдатнай краінай, якая мае патрэбу ў дапамозе», — пісаў Мішэль.
Журналіст даехаў да Вінніцы, дзе яго сустрэлі раварысты з гарадской і абласной спартыўных школ.
Маршрут пралягаў праз Люксембург, Шэнген, Нюрнберг, Пльзень, Прагу, Асвенцім, Кракаў, Львоў, Івана-Франкоўск, Бар.
У сваім заплечніку мужчына возіць розныя сцягі — Германіі, Люксембурга, Польшчы, Чэхіі і іншых краін. А ўкраінскі — павязаў сабе на плечы.
Чытайце яшчэ:
Іосіф Сярэдзіч: «Калі б у 1995‑м дэпутаты абаранілі «Народную газету», можа, па-іншаму развіваліся б падзеі»
«Змагарскі брэнд, як Пазняк». Што такое «Народная воля» і хто такі Сярэдзіч, які сышоў з газеты
Журналістка «СБ. Беларусь сегодня» і тэлевядучая Вікторыя Папова стала новым прэс-сакратаром Белтэлерадыёкампаніі