• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст па-за прафесияй: гамельчанка пачала ствараць відэалетапісы сем’яў

    Журналістка Ларыса Шчыракова, вымушаная пакінуць прафесію, пачала займацца фіксацыяй і захаваннем гісторый сем'яў на Гомельшчыне.

    Жыхары Гомельшчыны, дый не толькі, ведаюць Ларысу Шчыракову як незалежную журналістку, якая звяртала ўвагу на шматлікія праблемы ў рэгіёне. Аднак спадарыня Ларыса вымушана была пакінуць прафесію, і цяпер яна вырашыла заняцца тым, што ўмее як відэааператар, фатограф, а таксама як прафесійны гісторык — фіксацыяй і захаваннем сямейных гісторый.

    — Мне гэта блізка і вельмі цікава. Гэта не грамадскі праект, а мая ўласная ініцыятыва, і я, як ІП, магу прапаноўваць людзям здымку такіх фільмаў ці гістарычных рэпартажаў, — распавядае Ларыса Шчыракова.

    За яе плячыма — 10 гадоў журналісцкага і аператарскага досведу, у тым ліку праца ў межах ініцыятывы «Забітыя і забытыя», якая распавядае пра рэпрэсаваных у савецкія часы жыхароў Гомельшчыны.

    Журналістка стварыла шэраг відэаінтэрв’ю з нашчадкамі ахвяр палітычных рэпрэсій бальшавікоў.

    Цяпер Ларыса Шчыракова прапануе запісаць інтэрв’ю з рознымі людзьмі (сведкамі, відавочцамі падзей), зняць памятныя месцы, звязаныя з гісторыяй пэўнай сям’і, дадаць сямейныя фатаграфіі і дакументы. У выніку атрымаецца своеасаблівы летапіс роду, які дапаможа захаваць каштоўныя ўспаміны для нашчадкаў.

    Відэаздымка сямейных гісторый для спадарыні Ларысы пасля сыходу з прафесіі — адна з нешматлікіх магчымасцяў забяспечыць сабе існаванне. Але ёсць у гэтым і яшчэ адна важная гуманітарная мэта: праз захаванне гісторый сем’яў захаваць гісторыю народа. Ці, прынамсі, Гомельшчыны — бо здымкі плануецца праводзіць толькі ў гэтым рэгіёне.

    — Любую гістарычную з’яву можна і трэба паказваць праз канкрэтнага чалавека ці сям’ю: напрыклад, Другая Сусветная на Гомельшчыне, ці стараверства, ці рэпрэсіі. Бо адна справа, калі чытаеш агульную навуковую інфармацыю: колькі чалавек было раскулачана, выслана, расстраляна. Але зусім па-іншаму эмацыйна кранаюць канкрэтныя гісторыі гэтых людзей, асабліва калі іх распавядаюць нашчадкі, напрыклад, дачка рэпрэсаванай узгадвае сваё сіроцкае дзяцінства. І гэта нашмат лепш раскрывае тую ці іншую падзею альбо з’яву. Я лічу, што гэта ідэальна — дадаваць гісторыі людзей у агульны гістарычны аповед.

    Чытайце яшчэ:

    Фотавыстава пра пратэст у беларускіх рэгіёнах адкрыецца ў Беластоку 9 жніўня. Ідзе збор сродкаў

    Позиция нового медиа tochka.by: «С уходом и переформатированием работы ряда крупных игроков уровень качественной журналистики в байнете заметно упал»

    «Кто ответит за санкции». Как госСМИ отреагировали на доклад ICAO о принудительной посадке самолета Ryanair

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці