• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Журналіст — не экстрэміст», або як працаваць беларускім медыя ў сучасных умовах

    Пра працу беларускіх журналістаў у новых умовах ішла размова падчас дыскусіі, што адбылася ў межах Дня салідарнасці з незалежнымі беларускімі медыя на платформе Беларускага моладзевага хабу. БАЖ сабраў найбольш важныя тэзы.

    У якасці экспертаў выступілі кіраўніца міжнародных праектаў Прэс-клубу  Наталля Белікава, медыяэксперт і журналістка Марыя Садоўская-Комлач, намесніца старшыні Беларускага ПЭН Таццяна Нядбай.

    Як выглядае праца медый, што засталіся ў Беларусі?

    Медыяэксперт і журналістка Марыя Садоўская-Комлач:

    — Медыя не спынілі сваю дзейнасць, яны працягваюць працаваць. Малы працэнт тых, хто вырашыў закрыцца і перастаць пісаць пра палітыку. Медыя спрабуюць знайсці новыя формы, дагрукацца да сваіх чытачоў праз новыя пляцоўкі, рэбрэндынг. Вучацца працаваць ва ўмовах, калі нейкая частка калег з’ехала за мяжу. Гэта ўплывае на рэдакцыі: іх не атрымалася знішчыць, але яны павінны працаваць яшчэ больш, каб заставацца рэлевантнымі для сваіх аудыторый.

    Намесніца старшыні Беларускага ПЭН Таццяна Нядбай:

    — З досведу маёй супрацы з «Свободные новости Плюс», якая выходзіла з 1991 года як друкаванае выданне, але ад жніўня 2020 года пачала працаваць толькі як інтэрнэт-выданне: сённяшні калектыў практычна не мае дачынення да той каманды, што рабіла папяровую версію. Онлайн каманда сфармавалася за мяжой.

    Калі СМІ пачалі масава прызнаваць экстрэмісцкімі, значна складаней стала працаваць з аўтарамі, якія засталіся ў краіне. Сітуацыя з рэлакацыяй моцна паўплывала на магчымасць аўтараў займацца журналісцкай дзейнасцю. Анлайн-версія выдання, як толькі перабралася за мяжу, адмежавалася ад калектыву, што рабіў друкаваную версію, каб не падстаўляць людзей у Беларусі.

    Сёння гэта вызначальны момант: цэнтр прыняцця рашэнняў знаходзіцца за мяжой, каб абараніць калег, што засталіся ў Беларусі.

    Марыя Садоўская-Комлач:

    — На сайце БАЖ выйшла інтэрв’ю з меркаваннямі калег, якія працягваюць працу ў Беларусі. Яны сталі больш асцярожнымі ў выбары тэмаў, але гэта не заўсёды дапамагае.  Яны жывуць у адчуванні працяглага стрэсу, чакаюць “гасцей”, азіраюцца. Таму, калі я размаўляю з калегамі з Беларусі, для іх выехаць на пару дзён — тыдзень за мяжу, павучыцца або проста паразмаўляць з калегамі, гэта — магчымасць атрымаць новыя сілы, рэсурсы, каб вярнуцца і працаваць далей.

    «Ужасно, когда собственная страна стала минным полем». Журналисты об условиях работы в Беларуси

    Кіраўніца міжнародных праектаў Прэс-клубу  Наталля Белікава

    — Чаще всего уезжает какой-то центр принятия решений редакции. Журналисты сталкиваются с огромными сложностями, потому что работа вне своего поля, вне своего рынка накладывает определенный отпечаток. Свою жизнь приходится начинать с нуля. В распределенной редакции, где работу и жизнь приходится начинать сразу в нескольких странах, еще сложнее.

    В таких условиях пытаться поддержать связь со своей аудиторией и четко понимать, что и как происходит — архисложно. В долгосрочной перспективе справляться будет все сложнее. Это подрывает и доверие к СМИ. Круг медиа, которые работают с беларусской аудиторией велик, но не все делают это добросовестно. Аудитория теряется, поэтому вызовы, которые стоят перед независимыми СМИ, очень большие.  

    Як не губляць беларускі кантэкст?

    Наталля Белікава

    — Мне кажется, каждая редакция находит свой ответ. Кто-то занимает новую нишу. Возможности  21 века — новые платформы, соцсети — во многом помогают решать эту проблему. Такое дробление может затруднить видение общей картины, но в целом мне кажется, все медиа  справляются в работе со своей, так сказать “ядровой” аудиторией.

    Таццяна Нядбай

    — У гэтай сітуацыі падвышаецца каштоўнасць таго, што робіцца журналістамі, кожная прафесійная праца можа ўспрымацца на ўзроўні подзвігу. Усе, хто выехалі і засталіся ў Беларусі, маюць праблемы выгарання і страшную стомленасць, бо немагчыма знаходзіцца ў такім рэжыме супрацьстаяння доўга. Тым фактам, што незалежныя медыя пад рэпрэсіямі працягваюць жыць, нам усім варта ганарыцца.

     

    Практыка прызнання СМІ экстрэмісцкімі, як гэта ўплывае на працу?

    Наталля Белікава

    — Когда медиа, особенно Телеграм-канал признается экстремистским, от него отписываются. Но Телеграм, к примеру, позволяет читать “экстремистский” канал не подпсываясь на него. Часть аудитории перетекает в YouTube, потому что отследить читателей и заблокировать контент невоможно. Наші медиа неплохо справляются с освоением новых платформ.

    Таццяна Нядбай

    — Кантэнту становіцца менш і шмат чытачоў вандруе з аднаго канала на іншы. Людзям цяжка зарыентавацца, хто «экстрэмісцкі», а хто не. З іншага боку, есць праблема ў медыя, якіх прызналі «экстрэмісцкімі». Напрыклад, ім складана запрасіць экспертаў. Для тых людзей, якія засталіся ў ў Беларусі, гэта няпросты крок да супрацы.

    Ці практыка не даваць поўную назву канала або СМІ, прызнанага “экстрэмісцкім” дапамагае з пункту гледзішча бяспекі?

    Наталля Белікава

    — Это вопрос из серии — помогает ли чеснок от вампиров. Мы консультируемся с экспертами и они говорят, что это может помочь, но на фоне правового дефолта в стране, это, фактически, вывешивание чеснока.

    Таццяна Нядбай

    — Згодная пра параўнанне з часныком. Немагчыма «падсцяліць саломку» ў сённяшняй сітуацыі. Шмат хто спрабаваў абараніцца ад прызнання экстрэмісцкімі медыя, часам варта было гэта рабіць, але кожная рэдакцыя сама вызначае сабе межы.

    Марыя Садоўская-Комлач

    — Ці будзеш ты адчуваць адказнасць за тое, што перадрукаваў матэр’ял «экстрэмісцкага» СМІ, як несці адказнасць перад людзьмі, якія прачыталі або перапосцілі гэту інфармацыю і патрапілі пад нейкія рэпрэсіі? Кожны сам вырашае ў межах сваёй рэдакцыі. Есць поле для прыняцця агульнай рэдакцыйнай палітыкі з дапамогай БАЖ або проста разам. Каб усе сказалі — мы незалежныя СМІ Беларусі пакідаем за сабой права і вырашаем рабіць так.

    Пакуль няма такой зафіксаванай нормы таму бывае, што нават у межах аднаго медыя інфармацыя можа падавацца па-рознаму.

    А што наконт дзяржаўнай прпаганды?

    Наталля Белікава

    — Самое главное — пропаганда работает. Если бы она не работала, ее бы так активно не использовали во всех репрессивных режимах. Если у человека нет других источников информации, он просто выключается из информационного поля.

    То, что делает пропаганда с 2020 года, идет по нарастающей. С начала избирательной кампании началась эскалация. Сначала обзывали, потом усилился язык вражды, обесчеловечивание, и в начале 2022 года все вылилось в четкую милитаристскую риторику.  Власть себе дает полубожественный статус. Самая большая проблема пропаганды в том, что она разделяет людей.

    Таццяна Нядбай

    — Прапаганда радыкалізуе і дзеліць грамадства, потым нам з гэтым прыйдзецца працаваць, каб аднавіць раўнавагу. Напрыклад, я памятаю лета 2020 года. Тады беларусы сталі больш беражлівыя адзін да аднога, а цяпер маем сітуацыю непрымання.

     

    Як можна дапамагчы беларускім медыя цяпер?

    Таццяна Нядбай

    — Патрэбна дапамога і салідарнасць, але, напэўна, найбольш — увага да прафесійна выкананай журналістская працы. Тыя, хто застаюцца ў межах стандартаў, павінны атрымліваць хаця б маральную асалоду ад ацэнкі сваёй працы.

    Марыя Садоўская-Комлач

    — Беларусы не вінныя незалежным медыя нічога, бо гэта наша праца. Калі мы будзем рабіць яе добра, людзі будуць нас падтрымліваць. Чым лепш мы будзем працаваць, тым больш нас будуць падтрымліваць.

    Наталля Белікава

    — Беларусы проснулись в 2020 году. Сейчас есть только одна просьба — не засыпайте снова!

    Як падтрымаць незалежныя СМІ 9 лютага. І кожны дзень

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці