• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманых у пятніцу журналістаў вызвалілі пасля ўмяшання Ластоўскага

    Затрыманыя: журналіст канала "Белсат" Алесь Залеўскі, карэспандэтка "Радыё Свабода" Галіна Абакунчык, акрэдытаваная журналістка выдання «Новое Время» (Украіна) Хрысціна Бердынскіх і журналіст «France24» (Францыя) Гулівер Крэйн.  Журналістаў адпусцілі пасля таго, як у РАУС прыехаў разбірацца з сітуацыяй прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

    Журналістаў затрымалі на вул Фабрыцыўса ў Мінску. Іх правяралі на датычнасць да нейкага злачынства.

    Гэта адбылося падчас таго, як збіралі рэчы для затрыманых цягам апошніх дзён грамадзян.

    Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным прыйшлі ў офіс партыі «Зялёныя» па адрасе Фабрыцыўса, 4, у Мінску, і перапісвалі дадзеныя з дакументаў людзей, якія прыйшлі туды. Потым з’явілася і міліцыя ў форме, усім загадалі ісці ў машыны «для высвятленьня абставінаў».

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці