Затрыманую ўчора ў акупаваным Крыме журналістку выдання «Грати» аштрафавалі
Журналістку Лютфіе Зудзіеву затрымалі разам з іншымі крымскімі татарамі, якія спрабавалі патрапіць на адкрытае пасяджэнне Вярхоўнага суда Крыма. Сёння акупацыйнага ўлада паўвострава прызначыла ёй штраф у памеры, эквівалентным 122 еўра, і адпусціла.
Яшчэ трох затрыманых 27 ліпеня таксама аштрафавалі, а карэспандэнта выдання «Грані» Куламета Ібраімава арыштавалі на пяць сутак.
«Калі мяне забралі, я быў на прахадной суда і запытваў, што магу здымаць на тэрыторыі суда, бо ў мяне ёсць адпаведны дазвол ад старшыні. Калі я размаўляў з судовым выканаўцам, падышлі двое супрацоўнікаў міліцыі, спыталі, ці ёсць у мяне пры сабе дакументы, якія я паказаў. Пасля таго, як я скончыў з судовым выканаўцам, супрацоўнікі папрасілі прайсці адразу ў райаддзел», — распавёў грамадскай арганізацыі «Крымская салідарнасць» пра сваё затрыманне журналіст Куламет Ібраімаў.
«Крымская салідарнасць» паведаміла, што спадарыню Зудзіеву абвінавацілі ў «арганізацыі мерапрыемстваў, якія не з’яўляюцца масавымі, і ў публічных закліках да масавага адначасовага знаходжання і (або) перамяшчэння грамадзян у грамадскіх месцах». З сабой у журналісткі была прэс-карта і рэдакцыйнае заданне: яна мусіла асвятляць судовы працэс па справе намесніка кіраўніка Меджліса крымскататарскага народа Нарымана Джэляла і братоў Ахцемавых. Іх акупацыйныя ўлады абвінавачваюць у дыверсіі.
«Я не згодная з дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі. Мая прынцыповая пазіцыя — я нічога не парушала, знаходзячыся каля будынка Вярхоўнага суда Рэспублікі Крым. А той пратакол, які яны хочуць скласці, не мае ніякай юрыдычнай падставы. На маю думку, нас такім чынам спрабуюць абмежаваць у законным праве знаходзіцца там, дзе мы лічым патрэбным, асвятляць судовыя працэсы над палітычнымі вязнямі і выказваць свой пункт гледжання. Сёння нам дэманструюць, што закона як такога няма. Закон — гэта сілавікі, ФСБ і паліцыя», — патлумачыла праваабаронцам сваю пазіцыю Лютфіе Зудзіева.
Чытайце яшчэ:
Не/забытое горе: как долго мы помним своих героев и зачем должны рассказывать о них миру? Мнение Анны Мирочник
Ігар Карней — у СІЗА, імаверна, супраць яго распачалі крымінальную справу
У суботу — анлайн-марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!» Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку палітвязням і іх родным