• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрымалі прадпрымальніка і заснавальніка баранавіцкай газеты «Шаг»

    Мужчыне закідаюць каментаванне ў інтэрнэце і ўдзел у пратэстах.

    Анатолю Вайцяхоўскаму 55 гадоў. Ён вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным тэхнікуме, а пасля пайшоў на працу ў раённы вузел электрасувязі ў Баранавічах.

    У 1996 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты «Шаг». Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе наклад сягаў 11 тысяч экзэмпляраў. Цяпер газета перафарматаваная ў чыста рэкламную.

    Пасля выбараў 2001 года Анатоль сышоў з «Шага» і заснаваў іншую газету, якая называлася «Местная газета Шаг». Пасля закрыцця «Беларускай дзелавой газеты» ў ліпені 2003 года яна перадрукавала матэрыялы журналістаў газеты. За гэтую акцыю салідарнасці з калегамі газету спачатку забаранілі друкаваць у Беларусі, а пасля закрылі.

    Пасля гэтага мужчына стаў прадпрымальнікам. Ён займаецца медыцынскімі таварамі і іншымі таварамі для здароўя.

    Днямі яго затрымаў ГУБАЗіК. Яму закідаюць тое, што ён пакідаў у тэлеграме каментарыі супраць расійскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў. 

    Чытайце яшчэ:

    Рэдактара ABW.bу Юрыя Гладчука перавялі ў наваполацкую калонію

    Полацкі журналіст і прафсаюзны актывіст Віктар Стукаў выйшаў на волю

    Лукашэнка ў зняважлівай форме прапанаваў памяняць Пачобута на Латушку

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці