• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Затрымалі на святы». У Гродне працягваюцца затрыманні за падпіску на Instagram Руслана Кулевіча

    Журналісту з Гродна Руслану Кулевічу стала вядома яшчэ пра адзін выпадак затрымання за падпіску на яго асабісты Instagram. Раней яго асабістыя сацсеткі прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пасля гэтага да падпісантаў пачалі прыходзіць.

    Журналісту з Гродна Руслану Кулевічу стала вядома яшчэ пра адзін выпадак затрымання за падпіску на яго асабісты Insta­gram. Раней яго асабістыя сацсеткі прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пасля гэтага да падпісантаў пачалі прыходзіць.

    «Учора даведаўся пра чарговага чалавека, якога затрымалі на навагоднія святы. Трымалі ў ізалятары. У 2020 годзе ў мяне было амаль 17 тысяч падпісчыкаў, цяпер 10,5 тыс. Шмат гродзенцаў адпісваецца, бо баіцца. Хто ў эміграцыі і ў бяспецы, падпісвайцеся», — заклікае Руслан у Face­book.

    У кастрычніку 2023 года было вядома мінімум пра пяць судоў за падпіскі на сацсеткі Руслана. Адзін з аштрафаваных — святар Андрэй Наздрын, які праз некалькі месяцаў пакінуў Беларусь.

    Руслан Кулевіч — журналіст з Гродна, былы аўтар медыя «Твой стыль», які пазней стаў Hrodna.life. Аўтар кніг з успамінамі гродзенцаў аб міжваенным Гродне «Горад адзін, успаміны розныя» і «Гісторыі з гродзенскіх вуліц». Лаўрэат прэміі Ядкоўскага, якую ўручаюць за развіццё краязнаўства і ўклад у вывучэнне і папулярызацыю гісторыі Гродна. Пасля затрымання і збіцця падчас пратэстаў 2020 года з’ехаў за мяжу. Заснавальнік MOST Media.

    Як яго забаранялі:

    • У траўні 2022 года прадукцыю сайта MOST Media суд Ленінскага раёна горада Гродна прызнаў экстрэмісцкай.

    • У студзені 2023 года старонкі Руслана Кулевіча ў сацыяльных сетках прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

    • Другі раз сайт MOST Media унеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў у красавіку 2023 года. Гэта зрабіў суд Крупскага раёна.

    • У траўніі 2023 года інтэрнэт-рэсурс MOST і іншыя праекты Руслана Кулевіча прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем

    Чытайце яшчэ:

    Plan B звярнуўся да чытачоў па падтрымку

    Ад «Карамболя» да «Калыханкі». Што зараз з вядомымі беларускімі тэлевядучымі 1990–2000‑х

    Пасля публікацыі пра замежныя ваяжы Беларускага Чырвонага Крыжа заблакавалі расследніцкі сайт «Бюро медыя»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці