Запрашаем на дыскусію: “Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй” (12 красавіка, 17:00)
Міжнародны савет “Будучыня – дзецям Чарнобылю”, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, Прэс-клуб Беларусь і журналіст Аляксандр Тамковіч запрашаюць на подыюмную дыскусію “Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй” і прэзентацыю нямецкага варыянта кнігі "Чарнобыльскі шлях. Ад катастрофы – да сада надзеі".
Імпрэза падтрымана культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”
У ёй возьмуць удзел суаўтары кнігі: Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры 2015 года Святлана Алексіевіч, паэт Уладзімір Някляеў, рэжысёр Вячаслаў Нікіфараў і іншыя. А таксама старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.
Апроч таго, чакаецца выступ фальклорнага гурту “Гасцінец” .
Мадэрацыя – Валярына Кустава.
Чакаем вас 12 красавіка (серада) а 17:00
У памяшканні Прэс-клуба Беларусь – Мінск, Веры Харужай, 3–601, (6‑ы паверх).