Заходнія СМІ не прызнаюць абвінавачанні ў тым, што іх пазаштатнікі ведалі аб планаванні нападу ХАМАС на Ізраіль
Такія медыягіганты як інфармацыйныя агенцтвы Reuters і Associated Press, а таксама тэлекампанія CNN і выданне New York Times заявілі, што абвінавачанні міністра сувязі Ізраіля Шломы Кархі не адпавядаюць рэчаіснасці. Той лічыць, што пазаштатныя журналісты з Газы, якія супрацоўнічалі з заходнімі СМІ, маглі загадзя ведаць аб нападзе ХАМАС на Ізраіль. Пра гэта распавядае Руская служба BBC.
9 лістапада міністр сувязі Ізраіля Шлома Кархі апублікаваў у сацсетцы Х (былы Twitter) адкрыты ліст да CNN, The New York Times, Associated Press і Reuters. І ім ён патрабуе ад кіраўнікоў медыя тэрміновага расследвання ў адносінах да іх сапрацоўнікаў, якія маглі загадзя ведаць аб нападзе ХАМАС на Ізраіль.
Нагадаем, учора з’явілася інфармацыя, што пазаштатныя журналісты з Газы, якія супрацоўнічалі з заходнімі СМІ, нібыта знаходзіліся разам з баевікамі ХАМАС падчас уварвання ў Ізраіль і транслявалі тое, што адбываецца, у прамым эфіры.
Былы міністр абароны і член ваеннага кабінета Ізраіля Бенні Ганц выказаўся ў сацсетцы Х, што фотажурналістаў трэба прыраўняць да тэрарыстаў, калі будзе даказана, што яны загадзя ведалі аб нападзе ХАМАС 7 кастрычніка. Дэпутат ад кіруючай партыі «Лікуд» Дані Данон заявіў, што журналісты будуць унесены ў спіс асоб, якія падлягаюць знішчэнню ў сувязі з іх удзелам у тэрактах.
Аднак названыя вышэй медыя не пагадзіліся з абвінавачваннямі.
Згаданыя навінавыя арганізацыі адпрэчылі абвінавачванні і заявілі, што не ведалі загадзя аб тым, што рыхтуецца напад. AP і CNN заявілі, што разарвалі адносіны з пазаштатным фатографам Хасанам Эслаяй пасля таго, як высветлілася, што ён быў з баевікамі ХАМАС падчас нападу.
— Першыя фатаграфіі, атрыманыя AP ад фрылансера, паказваюць, што яны былі зроблены больш чым праз гадзіну пасля пачатку нападу. Ніхто з супрацоўнікаў AP не знаходзіўся на мяжы падчас нападу, і ніхто з супрацоўнікаў AP не перасякаў мяжу,— гаворыцца ў заяве дырэктара AP па сувязях са СМІ Ларэн Істан.
Да таго AP і CNN заявілі, што разарвалі адносіны з пазаштатным фатографам Хасанам Эслаяй пасля таго, як высветлілася, што ён быў з баевікамі ХАМАС падчас нападу: «Хасан Эслая, які быў пазаштатным журналістам, які працаваў на нас і многія іншыя выданні, не працаваў на тэлеканал 7 кастрычніка. З сённяшняга дня мы разарвалі з ім усе сувязі».
Агенцтва Reuters таксама абвергла абвінавачанні ў тым, што яно якім-небудзь чынам было дасведчана аб нападзе на Ізраіль.
— Фатаграфіі, апублікаваныя Reuters, былі зробленыя праз дзве гадзіны пасля таго, як ХАМАС выпусціў ракеты па поўдні Ізраіля, і больш чым праз 45 хвілін пасля таго, як Ізраіль паведаміў, што баевікі перасеклі мяжу», — гаворыцца ў заяве.
Выданне New York Times выступіла з заявай наконт абвінавачанняў, вылучаных супраць пазаштатнага фатографа Юсэфа Масуда, які згадваўся рэсурсам HonestReporting.
— Хоць у дзень нападу Юсэф не працаваў у Times, з тых часоў ён выконваў для нас важную працу, — заявілі ў NYT. — Наш аналіз яго працы паказвае, што ён рабіў тое, што заўсёды робяць фотажурналісты падчас буйных навінавых падзей, дакументуючы трагедыю па меры яе развіцця.
Чытайце яшчэ:
«За кожным зняволеным журналістам стаіць пракурор, суддзя, турэмшчык. Дзе расследаванні?» Няпростая дыскусія пра медыі ў выгнанні
«Разумеем мы, як важна цяпер беларуская газета, разумеем, якую вялікую работу яна можа зрабіць»
Дзяржаўнаму ТБ збіраюцца дапамагчы зарабіць — рэкламы стане больш, у тым ліку пра алкаголь