• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За выходныя было затрымана шэсць журналістаў. Двое не выйшлі на свабоду

    Журналістаў затрымлівалі падчас працы на акцыях пратэсту.

    6 верасня ў Мінску, Віцебску і Магілёве было зафіксавана тры затрыманні.

    У Мінску падчас разгону калоны дэманстрантаў у раёне вуліцы Чабатарова сілавікі затрымалі журналіста «Радыё Рацыя», сябра ГА «БАЖ» Арцёма Сізінцава. Ён паспеў паведаміць, што знаходзіцца ў аўтазаку, вязуць у міліцыю.

    Вечарам праваабаронцы даведаліся, што Арцём Сізінцаў знаходзіцца ў Заводскім РУУС Мінска. Хутчэй за ўсё супраць яго складзены пратакол за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай уладамі акцыі, заўтра будуць судзіць.

    У Магілёве затрымалі карэспандэнта БелаПАН Алеся Асіпцова. Затрыманне адбылося каля галоўпаштамта,  журналіст быў у камізэльцы з надпісам «прэса» і меў з сабой дакументы.

    Праз некаторы час Алесь Асіпцоў выйшаў з Ленінскага РАУС. Ён распавёў, што падчас затрымання яго проста «закінулі ў бус», у аддзяленні міліцыі перапісалі рэчы, зрабілі копіі дакументаў, казалі, што ён «неўгамонны» і «трапляецца па тым жа артыкуле» — у маі гэтага года Алеся арыштавалі быццам бы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якую ён асвятляў. Тады Асіпцова пакаралі 10 суткамі арышту. На знак пратэсту супраць несправядлівага суда журналіст трымаў галадоўку да моманту вызвалення.

    У Віцебску быў затрыманы журналіст Зміцер Казакевіч, ён працаваў падчас марша пратэсту. Ягонай жонцы патэлефанавалі з Першамайскага РАУСа і сказалі, што ён там знаходзіцца. На ноч журналіста адправілі ў ІЧУ.

    А потым а  4‑й раніцы Казакевіча адпусцілі.

     

    5 верасня было зафіксавана тры затрыманні.

     У Мінску сілавікамі былі затрыманыя журналісты «Белсата»  Максім Гарчанок і Алена Дубовік. Ва ўпраўленні міліцыі на іх склалі пратаколы за працу без акрэдытацыі (арт. 22.9 КаАП), забралі мабільныя тэлефоны і відэакамеру. Журналістаў адпусцілі.

    Таксама была затрыманая падчас акцыі журналістка «Зялёнага партала» Наста Захарэвіч. Яе адвезлі ў Цэнтральны РАУС. Насту так і не адпусцілі,  але ў чым яе вінавацяць — невядома.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці