Youtube заблакаваў як мінімум тры каналы незалежных беларускіх журналістаў
На гэта звярнула ўвагу «Еўрарадыё».
На ютуб-каналы незалежных беларускіх журналістаў была здейснена атака. Зараз нельга паглядзець выпускі праекта «Часики тикают» — на гэтым канале Яўгенія Сугак, Арцём Шрайбман і Рыгор Астапеня разважаюць пра Беларусь і беларусаў. Тая ж сітуацыя ж аўтарскім ток-шоў Яўгеніі Сугак «Мне тоже не нравится». Недасяжнае для гледачоў і «Міністэрства Сепультуры» — канал журналіста Аляксандра Чарнухі пра беларускую музыку.
«Ужо размаўляем з падтрымкай. Упэўнены, што цягам бліжэйшага часу канал зноў будзе бачны», — пракаментаваў спадар Аляксандр выданню «Медыязона».
Пры спробе перайсці на іх узнікае надпіс «гэты акаўнт заблакаваны, таму што ён звязаны з акаўнтам, на які былі пададзены шматлікія скаргі аб парушэнні аўтарскіх правоў» ці заглушка «гэта старонка недаступная».
Чытайце яшчэ:
Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
Пропагандисты стали использовать нейросеть для создания пропагандистских публикаций
«Ён мне нагадваў Маленькага прынца — вечнага вандроўніка, які шукаў схаваныя сэнсы рэчаў і ўласнага жыцця». Мікалаю Дзядку — 35